Да 125-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Аляксандра Вашкевіча
Прозвішча «Вашкевіч» на Пружаншчыне даволі распаўсюджанае. І сёй-той з яго носьбітаў можа задацца пытаннем: ці не даводзіцца яму нейкім продкам чалавек, у гонар якога названа адна з вуліц нашага райцэнтра? Што ж, усё магчыма: гэта цяпер вёска Белавежа, дзе нарадзіўся і жыў Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч, знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, а вось напачатку ХХ стагоддзя яна ўваходзіла ў склад Аляксандраўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі.
Начальнік штаба 213-й СД А. І. Дуброўскі (першы справа) з камандзірам 793-га СП А. А. Вашкевічам (другі справа)і яшчэ двума ваеннаслужачымі.
Месца нараджэння — Пружанскі паветМесяцам нараджэння будучага палкаводца ва ўсіх дакументах называецца жнівень – то 15-га, то нават


