Пружаншчына ў лідарах
Нам, беларусам, не патрэбна чужога.Жывём у цудоўнай краіне, займаемся любімай справай — стваральнай працай, калі кожны заняты работай, стараецца ўнесці лепту ў агульны дабрабыт роднай Беларусі.
Як, напрыклад, хлебаробы, якія штогод напаўняюць залацістым зернем жытнюю скарбонку дзяржавы, надаюць упэўненасці кожнаму беларусу ў тым, што хлеб духмяны на нашым стале госцем ніколі не будзе.
Гэтаму прыкладам служаць і пружанскія працаўнікі, якія ўжо не першы год паказваюць высокія рэзультаты на жніве. Не выключэнне і сёлетняя ўборка, якая радуе нас новымі перамогамі, прыемнымі, шчымлівымі, калі гонар бярэ за землякоў. Людзей працавітых, адданых сельскай гаспадарцы, накіраваных на дасягненне высокіх рэзультатаў і не звыклых да вялікай увагі, бо стараюцца ўхапіць кожную мінуту, пакул



