Ці ўваходзіць у кампетэнцыю праваахоўных органаў задзейнічанне грамадзян працаздольнага ўзросту ў эканоміцы краіны?
Адказвае старшы ўчастковы інспектарміліцыі Дзмітрый Казарэнка:
— Канечне. На тэрыторыі Пружанскага раёна рэалізоўваецца комплекс мер па аказанні прафілактычнага ўздзеяння на працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы. Гэта праводзіцца з мэтамі:— комплекснага прымянення мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў і прэвентыўнага ўздзеяння ў адносінах да грама-дзян, якія могуць працаваць, але не робяць гэтага, у тым ліку да тых, хто знаходзіцца на ўліку ў органах унутраных спраў;— зніжэння ўзроўню алкагалізацыі;— развіцця сістэмы матывацыі да працы асобных катэгорый грамадзян, у тым ліку тых, якія страцілі сацыяльныя сувязі ў перыяд доўгай ізаляцыі;— павышэння ўзроўню ўзаемадзеяння міліцыі з адпаведнымі органамі для папярэ-джання асацыяльных паводзін грамадзян і іх занятасці







