Красці нельга! Бо накажуць!
Поўным ходам ідзе нарыхтоўчая кампанія ў сельгаставарыствах раёна, наступіла чарга і ўборачнай. Ці прымаюцца меры для таго, каб папярэдзіць крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей сельскагаспадарчых арганізацый у гэты час?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыіАляўціна Андрайчук:
— Аддзел унутраных спраў Пружанскага райвыканкама наогул на пастаяннай аснове праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на супрацьдзеянне крадзяжам з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. А ў вышэйназваны перыяд наогул пераходзіць на ўзмоцнены рэжым работы ў гэтым кірунку.
Нясуць усё: ад прадукцыі з палеткаў і месцаў яе захавання да паліва і запчастак. Але трэба помніць, што любое злачынства караецца. У дадзеным выпадку гэта можа быць адміністрацыйная (дробны крадзеж) і крымінальная (крадзеж) адказнасць. Тол









