Начыстую — пра барацьбу са смеццем і… пружанцамі
Здаецца, што можа быць прасцей за збор і ўтылізацыю смецця. Аднак,як паказвае жыццё, гэты працэс не менш складаны за іншыя камунальныя сферы. Прычым пры яго арганізацыі даводзіцца ўлічваць не толькі тэхнічныя, але і этычныя акалічнасці.
Як расказвае намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Кандрацюк, з тэхнічнага боку прадпрыемства робіць усё магчымае, каб наладзіць збор і ўтылізацыю смецця па ўсяму Пружанскаму раёну.— Летась набылі тры новыя смеццявозы, у бягучым годзе мяркуем купіць яшчэ столькі ж спецаўтамабіляў,— дзеліцца Аляксандр Мікалаевіч.— Дзякуючы гэтаму маем магчымасць яшчэ больш удасканаліць графік абслугоўвання насельніцтва і прадпрыемстваў. Тое ж тычыцца і кантэйнераў, колькасць якіх штогод павялічваецца. Не выключэннем будзе і сёлета




