Паўночны выбух
Уначы з 30 красавіка на 1 мая 1944 года пружанцы прачнуліся ад моцнага выбуху. Жыхары акупаванага фашыстамі райцэнтра за гады ваеннага ліхалецця вымушана прывыклі да стральбы, выбухаў, неспакойных начэй. Але на гэты раз грымнула, лічы, у самым цэнтры Пружан — і амаль адразу полымя пажару асвятліла горад. Баючыся выйсці з дамоў, людзі занепакоена глядзелі ў вокны, маці прыціскалі да сябе напалоханых дзяцей. Няшмат людзей дакладна ведалі, ШТО здарылася. Сярод іх была жыхарка вуліцы Шарашоўскай Кацярына Нічыпаровіч.
Сустрэча былых партызан 17 ліпеня 1964 года, у верхнім радзе крайнія злева — памочнік начальніка штаба па разведцы брыгады імя Панамарэнкі Вікенцій Іванавіч Рыгін, сувязныя Марыя Пастухова і Кацярына Нічыпаровіч.
«Падарунак» фашыстам да ПершамаяІнфармацыю пра тое, як пружан




