О благоустройстве Пружанского района, рассказал начальник отдела жилищно-коммунального хозяйства райисполкома Александр Бушук
У Год добраўпарадкавання Пружаны мяняюцца на вачах, становячыся больш утульнымі і камфортнымі для сваіх жыхароў. Кожны азелянёны куток, адрэстаўраваны будынак і абноўленая вуліца — гэта ўклад у стварэнне спрыяльнага асяроддзя для жыцця, дзе хочацца жыць, працаваць і адпачываць.Пра тое, як вядзецца праца па навядзенні парадку на зямлі і якія планы на будучыню, расказаў начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Аляксандр Бушук.
— Аляксандр Вячаслававіч, раскажыце, калі ласка, пра эфектыўнасць працы па навядзенні парадку на зямлі ў Пружанскім раёне?
— Праца вядзецца пастаянна, асабліва па двух асноўных напрамках: выкананне Правілаў добраўпарадкавання і падтрыманне тэрыторый агульнага карыстання ў належным санітарным стане. У сваёй працы мы кіруемся пастановамі Савета Міністраў і Кодэк









