Чаму забараняюць купацца дзе заўгодна?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыіДзмітрый Казарэнка:
Пагаджуся, што купанне ў возеры ці рацэ з’яўляецца неад’емнай часткай летняга адпачынку. Аднак, звычайнае баўленне часу з воднымі працэдурамі можа закончыцца трагедыяй. Адной з галоўных прычын няшчасных выпадкаў на вадзе з’яўляецца купанне ў неабсталяваных і забароненых месцах. Іншыя вадаёмы, акрамя афіцыйна дазволеных, не прайшлі ўладкаванне, адпаведныя праверкі і там няма матросаў-выратавальнікаў. Таму артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за купанне ў забароненых рэчках, азёрах ці іншых вадаёмах. Максімальны памер штрафу за дадзенае правапарушэнне складае да 3 базавыхвелічынь.
Таксама нагадаю пра адміністрацыйную адказнасць грамадзян як у даз




