І поўняцца засекі ў ААТ «Велікасельскае Агра»
Гарачая пара. У разуменні кожнага гэтае словазлучэнне можа мець розныя значэнні. Адны збіраюцца на курорты, каб адпачыць, пазагараць, узнавіць свае сілы, а можа, нават знайсці новых сяброў. Іншыя проста атрымліваюць асалоду ад сонца, а надвячоркамі ўдыхаюць прахалоднае паветра, слухаюць спевы птушак. А для нашых хлебаробаў цяпер самы час, каб сабраць годны ўраджай, праявіўшы ўсю сваю цярплівасць і паказаўшы руплівасць у працы, ашчаднасць да кожнага зярнятка. І сумнявацца не даводзіцца, што ўсё ў нас атрымаецца найлепшым чынам, калі справа даручана такім працавітым людзям, як, напрыклад, з ААТ «Велікасельскае Агра».
На гэтым тыдні ў чарговы раз наведаліся карэспандэнты «раёнкі» ў гаспадарку. Паміж аграгарадкамі Стараволя і Вялікае Сяло на, здаецца, бязмежным і такім залацістым палет


