Рэспубліканскі велапрабег, прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне і святкавання 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, прайшоў па Пружанскім раёне напярэдадні яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Удзельнікамі «дарогі памяці», якую ў гэтыя ліпеньскія дні пранеслі ў сваіх сэрцах добраахвотнікі, сталі прадстаўнікі абласнога і раённага ўпраўленняў па спорце і турызму, Брэсцкай епархіі, велаклубаў Брэстчыны, а таксама маладзёжнае брацтва Свята-Серафімаўскага праваслаўнага прыходу. Старт быў дадзены ля сцен Брэсцкай крэпасці, дзе кожны камень памятае грукат першых залпаў вайны. Тут, у цытадэлі мужнасці, ад Вечнага агню, веласіпедысты ўзялі курс на ўсход, каб пайменна ўспомніць аб тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба.
Праехаўшы больш за 100 км па маршруце Брэст — Хмелева — Вежнае — Шчарчова, удзельнікі велапрабегу пад канец дня дабраліся да Пружан. «Калона жывых» — так можна было назваць гэты струмень людзей, якія зліліся ў адзіным парыве. Яны імчаліся міма палёў і пералескаў, спын




