Яго жыццё як душэўная песня… Уладзімір Грышкевіч — чалавек, у біяграфіі якога гарманічна зліліся дзве, здавалася б, далёкія стыхіі: строгасць ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння і вольная паэзія песні
Жыццё часам піша дзіўныя партытуры, дзе радкі лёсу пераплятаюцца з нотамі, а ваенная выпраўка змякчаецца лірычным смуткам гітарных акордаў.
Уладзімір Барысавіч амаль 30 гадоў прысвяціў службе Айчыне, прайшоў ваенны шлях ад лейтэнанта да палкоўніка РВСН, але ў душы заўсёды заставаўся тым самым хлапчуком з Пружан, для якога музыка была не проста захапленнем, а ціхім сховішчам, месцам, дзе нараджаліся аўтарскія вершы і мелодыі. Баян, гітара, палігоны, вучэнні — усё пераплялося ў адну песню, якую ён працягвае спяваць і сёння. Цяга да мастацтва пачалася яшчэ з малых гадоў, калі Вова бегаў крадком слухаць акардэон.
— Дзяцінства маё прайшло ў Свярдлоўскай вобласці, уг. Ніжні Тагіл, куды бацькі паехалі па камсамольскай пуцёўцы. Памятаю, як цудоўна іграў наш сусед, мне тады гадоў пяц


