Рок-фестываль «Сонцастаянне» завалодаў Пружанамі больш, чым на 2 дні
Нехта скажа: чаму больш? Справа ў тым, што яшчэ ў чацвер, напярэдадні афіцыйнага адкрыцця свята рока «Сонцастаянне», своеасаблівую адмашку фестывалю даў беларускі рок-музыкант Алег Арлоў. Зараз пра ўсё раскажам.
«Анёл» раскінуў крылы над ПружанаміПра Алега Арлова, фронтмэна групы «Goffman», газета крыху пісала раней. Але 26 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада Алег даў сольны канцэрт, які называўся «Анёл». Можна сказаць, што ў нашым горадзе адбылася своеасаблівая прэм’ера будучага альбома музыканта. Такі падарунак быў вельмі прыемны. Нехта не ўспрымае стыль музыкі Алега Арлова, некаторыя выгляд музыканта. Гэта не важна. Як казаў Паратаў — герой п‘есы Аляксандра Астроўскага «Беспасажніца» («Бесприданница»), нехта любіць кавун, нехта свіны храсток. У кожнага свае перавагі


