На мінулым тыдні раённае грамадскае аб‘яднанне «Белая Русь» правяло справаздачна-выбарчую канферэнцыю.
Пра гэтую арганізацыю заўсёды хочацца расказваць добрымі вершамі. Чаму так? Справа ў тым, што там да ўсяго, нават здавалася, да такога афіцыёзу, як справаздачы і выбары падыходзяць творча, па-сяброўску, прыемна. Але я не паэт, а рыфмаплёцтвам не прывык займацца. Буду расказваць рэпартажнай прозай.
Пратакол і справаздача
Як заўсёды на такога роду мерапрыемствах задзейнічаны афіцыйны пратакол: абвяшчэнне павесткі дня, выбары прэзідыума з паважанымі і аўтарытэтнымі людзьмі, сакратарыята, рэдакцыйнай камісіі і інш. У прэзідыум канферэнцыі старшыня грамадскай арганізацыі Таццяна Кашкан прапанавала выбраць старшыню раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяну Гаманчук, старшыню пярвічнай арганізацыі установы аховы здар


