Смачна паесці, ці Гастранамічны турызм па-пружанску. Наш гайд па аб’ектах грамадскага харчавання
Хто добра працуе, той добра харчуецца. Ці наадварот? Здаецца, як бы ні перастаўляў месцамі словы ў гэтай прыказцы, яна будзе актуальнай ва ўсе часы. Уласна, як і патрэба чалавека ў ежы і пітве. Нездарма ж, калі мы прыязджаем у нейкі горад, цікавімся не толькі яго славутасцямі і знакавымі месцамі, але і папулярнымі кропкамі грамадскага харчавання. А якая сітуацыя з імі ў Пружанах? Карэспандэнт вырашыў разабрацца і, што называецца, адправіўся «ў разведку».
Але ж спачатку звязаўся з начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама Ірынай Ліхтаровіч. Як расказала Ірына Дзмітрыеўна, у горадзе сёння сапраўды ёсць з чаго выбраць. Пры гэтым варта ўлічваць, што акрамя агульнадаступных і вядомых кропак харчавання існуюць і тыя, якія абслугоўваюць пэўную катэгорыю людзей. Гаворка пра школьныя сталовыя



