Понедельник, 8 июня 2026

День: 28.08.2024

Хакейная каманда «Пружаны-2009» уключана ў Каляндар гульняў сезона 2024/2025

Хакейная каманда «Пружаны-2009» уключана ў Каляндар гульняў сезона 2024/2025

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Спорт
Каляндар гульняў юнацкай лігі Першынства Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай сезона 2024/2025 апублікаваны на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі. У раскладзе гульняў – і хакейная каманда «Пружаны-2009». Свае першыя матчы ў сезоне яна правядзе ўжо 7 і 8 верасня. На арэне Лядовага палаца Мінскай вобласці хакеісты сустрэнуцца з камандай «Дынама Джуніверс-1-2011». Першыя гульні сезона 2024/2025 на дамашняй арэне, у Лядовым палацы Пружан, запланаваны на 14 і 15 верасня з камандай «Юнацтва-1-2011». Уладзіслаў Шпарла
Пяць гаспадарак Пружаншчыны вырошчваюць яравы рапс. Паглядзелі, як яго ўбіраюць у ААТ «Жураўлінае»

Пяць гаспадарак Пружаншчыны вырошчваюць яравы рапс. Паглядзелі, як яго ўбіраюць у ААТ «Жураўлінае»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия, Сельское хозяйство
Пяць гаспадарак раёна — ААТ «Агра-Калядзічы», «Роўбіцкае», «Пружанскі райаграсэрвіс», «Жураўлінае» і «Ліноўскае» — займаецца вырошчваннем не толькі азімага рапсу, але і яравога. Надышла чарга ўбраць і гэтую сельскагаспадарчую культуру. З чым апошняя гаспадарка ўжо справілася. Адпачынак земляробам толькі сніўся, асабліва цяпер, у гарачую пару ўборкі і сяўбы адначасова. Стараюцца, як і заўсёды, сельскія працаўнікі, і не страшная ім ніякая пагода — нават сёлетнія высокія тэмпературы. Што зробіш, калі абраў для сябе такі працоўны шлях. Не скардзяцца на свой лёс і працаўнікі з ААТ «Жураўлінае», а з усёй адказнасцю, якая для іх характэрная, прыступілі да ўборкі яравога рапсу. Бачыць вынік сваёй працы для агранома-аграхіміка па абароне раслін Андрэя Караля, старшага камбайнера Юрыя Немяров
XХХI Дзень беларускага пісьменства пройдзе 31 жніўня і 1 верасня ў Івацэвічах

XХХI Дзень беларускага пісьменства пройдзе 31 жніўня і 1 верасня ў Івацэвічах

Актуально, Афиша, Год качества, Год малой Радзімы, Наша з табой Беларусь
Мерапрыемствы ў рамках XХХI Дзень беларускага пісьменства адбудуцца ў Івацэвічах 31 жніўня і 1 верасня ў Івацэвічах. Гасцей свята чакае даволі разнастайная праграма мерапрыемства на кожны дзень. Яна ўключае «Івацэвіцкія чытанні», цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Фестываль кнігі і прэсы, у тым ліку рэгіянальнай з прэзентацыямі і сувенірамі. Традыцыйна будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак маладзёжных грамадскіх арганізацый, газет і тэлеканалаў Брэстчыны, будуць працаваць музейныя і бібліятэчныя экспазіцыі, горад майстроў. Напярэдадні асноўных святочных падзей запланавана правесці фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», пройдзе міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў. Старт
Справаздачна-выбарную канферэнцыю раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў правялі ў Пружанах

Справаздачна-выбарную канферэнцыю раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў правялі ў Пружанах

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
На мінулым тыдні адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Пружанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі яе дэлегаты, але і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Вячаслаў Дашкевіч, і старшыня Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Таццяна Гаманчук. На парадак дня канферэнцыі былі вынесены адразу некалькі пытанняў, адно з якіх тычылася абрання новага старшыні на наступны справаздачны перыяд. З дакладам аб рабоце за мінулую пяцігодку выступіла старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ірына Грышкевіч, якая адзначыла, што камітэтам была праведзена паспяховая работа па стварэнні дзвюх арганізацыйных ячэек, якія ўключылі ў сябе 63 чалавекі. Ірына Аляксанд