Понедельник, 8 июня 2026

День: 27.08.2024

Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі ва Узброеных Сілах праведзены кадравыя назначэнні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл. На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл назначаны генерал-маёр Вадзім Сураў, які да гэтага часу займаў пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Цяпер на гэту пасаду назначаны палкоўнік Аляксандр Агейчык. БЕЛТА
Апублікаваны афіцыйны каментарый Федэрацыі хакея Беларусі па сітуацыі з камандай СДЮШАР № 2 г. Пружаны 2009/10 г.н.

Апублікаваны афіцыйны каментарый Федэрацыі хакея Беларусі па сітуацыі з камандай СДЮШАР № 2 г. Пружаны 2009/10 г.н.

Актуально, Здоровье, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Спорт
Асацыяцыя растлумачыла сваю пазіцыю і расказала пра будучыню юных хакеістаў. У каментарыі гаворыцца, што інфармацыя пра закрыццё хакейнай школы ў г. Пружаны, якая нядаўна з’явілася ў інтэрнэце, не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца абсалютнай няпраўдай. Спартыўную падрыхтоўку працягваюць усе навучэнцы спартыўнай школы, якія атрымалі неабходны медыцынскі дазвол. Акрамя гэтага, за кошт ФХБ у горадзе працягвае работу праект «Хакей ідзе да дзяцей», дзякуючы якому штогод на канькі ўстаюць усе першаклашкі горада. Праблема ж удзелу ў спаборніцтвах закранула невялікую колькасць хакеістаў старэйшых узростаў. Па прычыне таго, што колькасці навучэнцаў 2009/2010 не хапае для ўдзелу каманды ў першынстве краіны, кіраўніцтвам школы было прынята рашэнне не заяўляць каманду, а прапрацав
У Гродна ўнук папярэдзіў бабулю, што ідзе пяшком у Брэст, а знайшоўся… у Пружанах

У Гродна ўнук папярэдзіў бабулю, што ідзе пяшком у Брэст, а знайшоўся… у Пружанах

Актуально, Новости, Происшествия
Мінулай ноччу, у 04.44 гадзіны, на лінію «102» у Гродна звярнулася жанчына з вуліцы Максіма Горкага ў суседнім абласным цэнтры. Яна паведаміла, што яе 16-гадовы ўнук пайшоў вечарам з дому і дагэтуль не вярнуўся. Як інфармуе УУС Гродзенскага аблвыканкама, падлетак, адыходзячы, папярэдзіў пенсіянерку, што пойдзе пешшу ў Брэст да сваёй знаёмай. Праваахоўнікі аператыўна ўстанавілі, што непаўналетні знаходзіцца ў Пружанах. Цяпер хлопца вязуць дамоў да бабулі.
Лукашэнка: істотных змяненняў у сістэме адукацыі больш не будзе, але месцамі патрэбна данастройка

Лукашэнка: істотных змяненняў у сістэме адукацыі больш не будзе, але месцамі патрэбна данастройка

Актуально, Год качества, Новости, Президент
Істотных змяненняў у сістэме адукацыі Беларусі больш не будзе. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка на заканчэнне свайго выступлення на мерапрыемстве агучыў шэраг асноўных патрабаванняў да сістэмы адукацыі і назваў асноўныя стратэгічныя задачы, якія будуць стаяць у гэтай сферы ў бліжэйшы час. "Мы рэфармавалі адукацыю шмат гадоў запар. Страцілі ўжо лік рэформам, заблыталі людзей. Істотных змяненняў, як я ўжо абяцаў, у сістэме адукацыі больш не будзе. Мы не можам кожны год акунаць педагагічную грамадскасць, уладу, саміх сябе ў рэфармаванне, пераналадку, злом і будаўніцтва новага ў сістэме адукацыі. Не будзем рабіць, таму што ўжо нямала зроблена. Трэба спыніцца, папра
У Пружанах правялі сход кіраўніцтва раёна і бацькоў па сітуацыі з хакейнай камандай «Пружаны-2009»

У Пружанах правялі сход кіраўніцтва раёна і бацькоў па сітуацыі з хакейнай камандай «Пружаны-2009»

Актуально, Здоровье, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Спорт
Сход бацькоў хакеістаў каманды «Пружаны-2009», кіраўніцтва раёна, СДЮШАР № 2 і ХК «Брэст» прайшоў вечарам у панядзелак у Водным палацы. Сабраліся бацькі хакеістаў і трэнер каманды «Пружаны-2009» Ілья Ільяшэвіч. З імі сустрэліся старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, галоўны спецыяліст Пружанскага райвыканкама Вольга Клімук, дырэктар СДЮШАР № 2 г. Пружаны Аляксандр Шаманаў і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ХК «Брэст», дырэктар СДЮШАР Аляксандр Запольскі. Размова прайшла канструктыўна. Абодва бакі выслухалі адзін аднаго. Бацькі і кіраўніцтва раёна выказалі сваю пазіцыю. Пазіцыя Пружанскага райвыканкама наступная: дзеці павінны займацца хакеем, тым больш у Пружанах створаны для г
Ці варта трывожыцца за стан ракі Мухавец? Кропкі над «і» расставілі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Ці варта трывожыцца за стан ракі Мухавец? Кропкі над «і» расставілі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Экология
На мінулым тыдні пасля праліўных дажджоў многія жыхары нашага горада былі занепакоеныя колерам і ўзроўнем вады ў рацэ Мухавец. У сувязі з гэтым мы вырашылі звярнуцца да галоўнага спецыяліста Пружан-скай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Гаруса, які падрабязна пракаментаваў дадзенную сітуацыю. — Карычневы колер ракі і высокі ўзровень вады, які назіралі жыхары горада на мінулым тыдні, быў абумоўлены сукупнасцю некалькіх фактараў. Многія сельскагаспадарчыя землі, якія непасрэдна прылягаюць да канала Вец і рэчкі Муха, былі ўзараны яшчэ ў першай палове жніўня, а ўвесь гэты перыяд на тэрыторыі нашага раёна ўсталявалася спякотнае надвор’е. І, як толькі на працягу кароткага часу выпала немалая колькасць дажджавых ападкаў, зямля перастала паспява