Понедельник, 8 июня 2026

День: 26.08.2024

У Беларусі з’явіцца базавы сацыяльны тарыф на сотавую сувязь для насельніцтва

У Беларусі з’явіцца базавы сацыяльны тарыф на сотавую сувязь для насельніцтва

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня падпісаў указ нумар 335 "Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. У мэтах павышэння даступнасці сотавай сувязі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб устанаўленні абавязковых для сотавых аператараў патрабаванняў да якасці і ахопу прадастаўляемых імі паслуг. Пры парушэнні гэтых патрабаванняў сотавыя аператары будуць прыцягнуты да адказнасці. У адпаведнасці з дакументам сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дазволіць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу. Акрамя таго, указам
У беларускае грамадзянства прыняты 243 чалавекі, у тым ліку 23 непаўналетнія

У беларускае грамадзянства прыняты 243 чалавекі, у тым ліку 23 непаўналетнія

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня падпісаў указ нумар 336 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 243 чалавек, у тым ліку 23 непаўналетнія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэта людзі, якія прыбылі ў Беларусь на пастаяннае жыхарства больш за пяць гадоў таму. Яны паспяхова працуюць у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, транспартнай галіне, у сферы паслуг і гандлю, у галіне медыцыны і сістэме адукацыі. Многія стварылі тут сем'і. У ліку прынятых у грамадзянства - асобы, якія прыбылі з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Ірана, Казахстана, Лівана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і іншых дзяржаў. БЕЛТА
Выпускнік СШ № 5, наш зямляк Станіслаў Брадніцкі за лета заваяваў тры ўзнагароды міжнародных геаграфічных алімпіяд

Выпускнік СШ № 5, наш зямляк Станіслаў Брадніцкі за лета заваяваў тры ўзнагароды міжнародных геаграфічных алімпіяд

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь
Часам бывае ў журналісцкай рабоце: пагутарыў з чалавекам, але напісанне матэрыялу адклаў, што называецца, у шуфляду. Так адбылося і ў гэты раз. Пасля нашай размовы з сёння ўжо выпускніком пружанскай СШ № 5 Станіславам Брадніцкім здарылася нямала падзей. За гэты час хлопец не проста прымножыў дасягненні ў геаграфічнай навуцы, але і зноў, прычым неаднойчы, заявіў пра сябе. Калі нагодай для сустрэчы з хлопцам і яго педагогам Аленай Ляўчук была перамога Стаса ў рэспубліканскай алімпіядзе, то ў ліпені стала вядома пра паспяховы ўдзел пружанца ў адной, а ў гэтым месяцы — ужо ў другой Міжнароднай алімпіядзе! Шлях Станіслава Брадніцкага да міжнароднага геаграфічнага поспеху пачаўся фактычна з падлеткавага ўзросту. Захапіў хлопца прадметам настаўнік Юрый Ляўчук, якога не стала некалькі гадоў та
Каб атрымаць добрыя веды — ёсць усе рэсурсы. Інтэрв’ю з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Ірынай Анатольеўнай Казарэз

Каб атрымаць добрыя веды — ёсць усе рэсурсы. Інтэрв’ю з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Ірынай Анатольеўнай Казарэз

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Першы дзень восені самы доўгачаканы для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог, а таксама для выпускнікоў, якія сёлета пакінуць сцены роднай альма-матэр. У гэты дзень усе дарогі вядуць да школы. Прыгожыя вучні, усхваляваныя бацькі і настаўнікі. У гэтым годзе каляндар падарыў дзецям дадатковы дзень канікулаў і школа чакае ўсіх 2 верасня. У 2025 годзе дзяцей чакае прыемны сюрпрыз: паколькі 31 мая таксама выпадае на выхадны дзень, навучальны год стане яшчэ на два дні карацей. Якія новаўвядзенні ў адукацыйным працэсе будуць упершыню апрабаваны ў гэтым навучальным годзе, наколькі школы горада і раёна гатовы прыняць навучэнцаў у свае класы? Пра гэта і многае іншае мы пагаварылі з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Ірынай Анатольеўнай Казарэз. — Ірына Анатольеўна, мы вед