Понедельник, 8 июня 2026

День: 25.08.2024

Вось якая кукуруза — царыца палёў! Наш рэпартаж з ААТ «Агра-Калядзічы»

Вось якая кукуруза — царыца палёў! Наш рэпартаж з ААТ «Агра-Калядзічы»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия, Сельское хозяйство
Гаспадаркі раёна ўжо нарыхтавалі сенажу амаль на сто працэнтаў. Цяпер актыўна прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас і зялёны корм. Не перастаеш здзіўляцца таму, з якой заўзятасцю і ўпартасцю аграрыі нашага раёна з дня ў дзень займаюцца жнівом, не забываюць сеяць, а яшчэ паспяваюць і кармоў нарыхтаваць. Не гаворачы пра тое, што і выхадных цяпер не маюць. І ніхто з іх не скардзіцца на лёс. Бо разумеюць сельскія працаўнікі ўсю важнасць сваёй работы, таму і стараюцца ўсё рабіць якасна, проста на выдатна. А яшчэ ж са шчырай усмешкай сустракаюць карэспандэнтаў «раёнкі», як гэта было на бягучым тыдні ў ААТ «Агра-Калядзічы». Чаго завіталі? У чарговы раз напісаць пра нашу сельскую гаспадарку, сустрэцца са шчырымі і працавітымі людзьмі, якімі і славіцца беларуская зямля. А падставай пасл
Адразу два рэцэпты на Біс ад Таццяны Дубейка

Адразу два рэцэпты на Біс ад Таццяны Дубейка

Новости, Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпты ад Таццяны Дубейка, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН». Галеты Гэта аладкі з рознымі начыннямі з цеста. Маюць буйную і плоскую форму. ІНГРЭДЫЕНТЫ: цеста:мука — 200 г,соль па смаку,сметанковае масла — 100 г,халодная вада — 5 ст. лыжак;начынка:яблыкі — 2-3 шт.,цукар — 2 ст. лыжкі,крухмал (або манка) — 1 ст. лыжка,карыца, арэхі. ПРЫГАТАВАННЕ: Замясіць хутка цеста, збіраючы ў шар. Затым адправіць на холад (прыкладна на 30 мінут). У гэты час 2-3 яблыкі парэзаць на долькі (кубікі). Змяшаць 2 ст. лыжкі цукру з 1 ст. лыжкай крухмалу ці манкі. Цеста раскатаць тонкім пластом (3 мм) на пергаменце. Па цэнтры высыпаць цукар з крухмалам і размеркаваць па ўсёй паверхні, не даходзячы да краю
На дарогах Пружанскага раёна праходзіць СКМ «Увага, дзеці!»

На дарогах Пружанскага раёна праходзіць СКМ «Увага, дзеці!»

Автобудни, Актуально, Новости
У сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага – дзеці!» Прафілактычная акцыя заклікана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў, прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы бяспекі дзяцей. З гэтай мэтай у светлы час сутак транспартныя сродкі павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні тлумачальнай работы з дарослымі. Напярэдадні навучальнага года міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх і аб адказнасці за парушэнні ПДР. У сувязі з маса