Четверг, 16 июля 2026

День: 23.08.2024

Пружанскія медыкі рэалізуюць на тэрыторыі раёна праект «Анкапатруль галавы і шыі»

Пружанскія медыкі рэалізуюць на тэрыторыі раёна праект «Анкапатруль галавы і шыі»

Актуально, Год качества, Здоровье, Наша з табой Беларусь, Профессия
У Брэсцкай вобласці, як і ў Рэспубліцы Беларусь у цэлым, адзначаецца пастаянны рост колькасці новавыяўленых выпадкаў злаякасных новаўтварэнняў, у тым ліку і галавы і шыі. У наш час востра стаіць пытанне ранняй дыягностыкі пухлін галавы і шыі, каля 50% злаякасных новаўтварэнняў дадзенай лакалізацыі выяўляецца ў апошняй стадыі. У сувязі з гэтым яшчэ з 2021 года ва ўстановах аховы здароўя Брэсцкай вобласці, а ў Рэспубліцы Беларусь з 2022 года, рэалізуецца Праграма ранняга выяўлення перадпухлінных захворванняў і злаякасных новаўтварэнняў галавы і шыі. На сённяшні дзень для Брэсцкай вобласці асабліва актуальна праблема раку паднябенных міндалін. Сярод усіх пухлін поласці рота і глоткі рак паднябенных міндалін складае больш за 28%. У сувязі з гэтым з 3 студзеня 2024 года ў Рэспублі
Велагонка «Тур Беларусі» прайшла праз Пружанскі раён, а наш зямляк Дзяніс Марчук стаў самым стабільным гоншчыкам

Велагонка «Тур Беларусі» прайшла праз Пружанскі раён, а наш зямляк Дзяніс Марчук стаў самым стабільным гоншчыкам

Актуально, Здоровье, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Праз Пружанскі раён прайшоў пяты этап адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па веласіпедным спорце сярод мужчын у шматдзённай гонцы на шашы «Тур Беларусі». Удзел у адкрытым чэмпіянаце прынялі 45 спартсменаў з 12-ці каманд. Сярод веласіпедыстаў былі прадстаўнікі пяці краін свету: Беларусі, Расіі, ААЭ, Францыі і Марока. Самі спаборніцтвы пачаліся яшчэ ў мінулую пятніцу ў Брэсце з кальцавой гонкі на 34 кіламетры, а ўжо 19 жніўня заезд стартаваў на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Маршрут самой трасы ляжаў і праз населеныя пункты Пружанскага раёна: в. Белы Лясок, аг. Роўбіцк, аг. Клепачы, аг. Лыскава, в. Асошнікі і г.п. Ружаны. Фініш гонкі знаходзіўся ў г. Слоніме, а агульная працягласць шляху складала ажно 145 кіламетраў. Арганізатары спаборніцтваў адзначылі га
Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем: Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры

Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем: Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры

Актуально, Новости, Президент, Тварам да веры
Еўропе патрэбны новы дагавор аб міры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мне з вамі лёгка размаўляць як прадстаўніком рэлігійнай канфесіі, адной з асноўных у Беларусі, таму што нашы погляды - кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана - практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі. Бяспекі ў Еўропе. Пазіцыі абсалютна сугучныя. І гэта паказвае канфлікт ва Украіне, дзе мы займаем практычна аднолькавую пазіцыю, - сказаў Прэзідэнт. - Я з вамі абсалютна згодны, і мы даўно аб гэтым гаворым: Еўропе, каб жыць спакойна і жыць так, як мы жывём (як бы мы ні плакаліся, жывём нядрэнна), - нам патрэбны новы дагавор аб міры, патрэбны новы мір, калі можна так сказаць, у Еў
З Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

З Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

Актуально, Официально, Профессия
Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі! Віншуем вас з прафесійным святам! Сёння значэнне статыстыкі асабліва вялікае. Работа вашай службы надзвычай патрэбна для прыняцця любога дзяржаўнага рашэння. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы, высокаму прафесіяналізму, адказнасці, зладжанаму ўзаемадзеянню з суб’ектамі гаспадарання і іншымі службамі забяспечваецца дакладнае выкананне ўсіх пастаўленых задач. Упэўнены, што гэтыя якасці і надалей будуць галоўнымі крытэрыямі вашай работы. Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам, якія закладвалі падмурак дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт. Жадаем вам прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, дабра і росквіту. Няхай у вас усё ладзіцца — як на рабоце, так і дома. Няхай