Аграрыі Пружаншчыны падчас жніва-2024 намалацілі больш за 140 тыс. тон зерня
Чарговая ўборка збожжавых і зернебабовых (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) сельгаставарыствамі раёна закончана. Хоць надвор’е не заўсёды спрыяла працаўнікам вёскі, Пружаншчына здолела пакласці ў жытнюю скарбонку краіны больш чым 140 тыс. тон зерня (у мінулым годзе да гэтай лічбы недацягнулі — на 12 жніўня 137000) — другое месца за 100 тыс. у Брэсцкай вобласці пасля Баранавіцкага раёна.
Традыцыйна пасля жніва ў гаспадарках па ўсёй Беларусі праводзяцца дажынкі, на якіх выказваецца велізарны дзякуй хлебаробам за іх карпатлівую і шчырую працу, падсумоўваюцца вынікі кампаніі. Напрыклад, ААТ «Жураўлінае» на апошні ўчастак са збажыной паставіла дванаццаць камбайнаў (як месяцаў у годзе), якія і завяршылі на такой сімвалічнай ноце сёлетнюю ўборку. А сапраўды, ці не ўспомніць нам самыя прыем



