Понедельник, 8 июня 2026

День: 12.08.2024

«П’яная» аварыя адбылася ў Пружанскім раёне 11 жніўня

«П’яная» аварыя адбылася ў Пружанскім раёне 11 жніўня

Новости, Происшествия
У нядзелю, 11 жніўня, жыхар г. Слоніма 1984 года нараджэння «на падпітку» сеў за руль аўтамабіля "Рэно Кліо". Каля г.п. Ружаны пры манеўраванні мужчына не справіўся з кіраваннем. У выніку машына з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам. Сцэнарый аварыі амаль аналагічны ДТЗ, што адбылося напрыканцы ліпеня пад Шарашэва. Вадзіцель атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю Пружанскай ЦРБ. Варта адзначыць, што жыхар Слоніма не меў правоў кіравання аўтамабілем. У крыві мужчыны ўтрымлівалася 2.9 праміле алкаголю. Усе акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння зараз устанаўліваюць супрацоўнікі ДАІ
Назначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі

Назначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Пархомчыка Пятра Аляксандравіча - старшынёй Брэсцкага аблвыканкама; Каранкевіча Віктара Міхайлавіча - намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь; Кушнарэнку Аляксея Іванавіча - міністрам энергетыкі; Вярэніча Валерыя Емяльянавіча - начальнікам дзяржаўнага аб'яднання "Беларуская чыгунка"; Маршалава Ігара Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве; Касько Міхаіла Міхайлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы
Фотафакт. Ружаны прырастаюць жыллём

Фотафакт. Ружаны прырастаюць жыллём

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Ружанские мотивы, Фотофакт, Экономика
Напрыканцы сакавіка на вул. Кірава ў г.п. Ружаны пачалося будаўніцтва шматпавярхоўкі. Засталося зусім нямнога да здачы дома ў эксплуатацыю. Па словах майстра Дзмітрыя Самайлюковіча, які кіруе будоўляй, зараз тут шчыруюць 22 работнікі ААТ «Рамбуд» г. Пружаны і шмат тэхнікі, а значыць, парушэння тэрмінаў не будзе. На фота: чарговы паверх узводзяць муляры 5-га разраду Сяргей Самусевіч і Сяргей Рудзіч. Алег Сідарэнка. Фота аўтара
Вы пыталі — мы адказваем. Хто і як закупляе садавіну і агародніну ў жыхароў раёна

Вы пыталі — мы адказваем. Хто і як закупляе садавіну і агародніну ў жыхароў раёна

Актуально, Новости, Сельское хозяйство, Экономика
Зразумела, цяпер садавіны і агародніны ў кожнага ў дастатку. Можна нават у краму не хадзіць, калі ёсць свой сад і агарод. Тут табе і яблыкі крамяныя, і сакавітыя памідоры і агуркі, прыгожыя баклажаны. Хочаш паласавацца ягадамі? Калі ласка, клубніцы, суніцы, парэчкі, агрэст. Але, па-першае, не ў кожнага ёсць зямельны ўчастак, па-другое — добра з’есці свежую моркву ці цыбуліну і ў зімовыя месяцы, зарадзіць сябе вітамінамі. Дык вось, у Пружанскім райспажыўтаварыстве запэўнілі, што садавіной і агароднінай жыхары і госці раёна будуць забяспечаны круглы год. Возьмем, напрыклад, філіял «Колас». Для сваіх гандлёвых аб’ектаў арганізацыя на дадзены момант закупляе бульбу, капусту, часнок, баклажаны і іншую прадукцыю з агарода ў насельніцтва. Сялянска-фермерскія гаспадаркі раёна таксама не супрац