Понедельник, 8 июня 2026

День: 04.08.2024

Лукашэнка з верталёта праінспектаваў Гомельскую і Мінскую вобласці

Лукашэнка з верталёта праінспектаваў Гомельскую і Мінскую вобласці

Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня праінспектаваў з верталёта ход уборачнай кампаніі ў краіне, паведамляе БЕЛТА.  Папярэднія два дні Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці. У цэнтры ўвагі прэзідэнцкай інспекцыі былі ліквідацыя наступстваў стыхіі ў рэгіёне, уборачная гарачая пара і закладка новага ўраджаю - падрыхтоўка палёў і сяўба азімых культур. У нядзелю кіраўнік дзяржавы вывучыў сітуацыю і з вышыні, калі ўсё як на далоні. Аляксандр Лукашэнка агледзеў паўночны захад Гомельскай вобласці і паўднёвыя раёны сталічнага рэгіёна. З верталёта Прэзідэнт ацаніў ход уборачнай кампаніі, стан меліяраваных зямель і работу прадпрыемства "Славкалій". БЕЛТА
Лукашэнка: брэнд «БЧ» даўно і заслужана стаў узорам надзейнасці, адказнасці і пунктуальнасці

Лукашэнка: брэнд «БЧ» даўно і заслужана стаў узорам надзейнасці, адказнасці і пунктуальнасці

Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускай чыгункі з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Беларуская стальная магістраль з'яўляецца важнейшым складнікам транспартнага комплексу краіны, а брэнд "БЧ" даўно і заслужана стаў узорам надзейнасці, адказнасці і пунктуальнасці, канстатаваў Прэзідэнт. Такі высокі аўтарытэт, паводле яго слоў, карпатліва ствараўся вялікім і дружным калектывам больш як 160 гадоў. Таму асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі гады свайго жыцця развіццю галіны і выхавалі надзейную змену. "Радасна, што і сучасныя старонкі вашага летапісу - гэта дастойны адказ выклікам часу і правільныя рашэнні пастаўленых дзяржавай задач, - гаворыцца ў ві
Рэцэпты на Біс. Запяканка з кабачкоў

Рэцэпты на Біс. Запяканка з кабачкоў

Новости, Рэцэпты на Біс
Інгрэдыенты: для цеста: кабачок — 1 шт. (сярэдні),бульба — 2 шт. (сярэдняя),яйкі — 2 шт.,мука — 1 шклянка (200 гр.),сыр — 200 гр.,кроп, соль, спецыі — на смак,начынне: фарш гатовы — прыкладна 300 гр. Прыгатаванне Нацерці на буйной тарцы кабачок і бульбу, дадаць яйкі, соль, кроп, спецыі, муку і добра размяшаць. Форму для запякання змазаць алеем. Выкласці частку цеста, разраўняць лыжкай, у сярэдзіну пакласці мясную начынку, папярэдне дадаўшы ў фарш трохі кіпеню. Паступова размеркаваць начынку па цесце, паверх выкласці пакінутую частку кабачка, зверху нацерці сыр і крыху пасыпаць кропам. Запякаць прыкладна каля гадзіны пры тэмпературы 180-200 градусаў, пакуль не зарумяніцца скарыначка. Смачна есці!
Дзяжурная па станцыі Вольга Кавалевіч: чыгунка патрабуе адказнасці

Дзяжурная па станцыі Вольга Кавалевіч: чыгунка патрабуе адказнасці

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия
За амаль 20 гадоў працы ў гэтай галіне менавіта да такой высновы прыйшла дзяжурная па станцыі Вольга Кавалевіч. Сама яна, можна сказаць, вырасла на чыгунцы, бо ўсё дзяцінства бачыла цягнікі, якія штодня дзясяткамі праязджалі міма яе роднай вёскі ў Бярозаўскім раёне. Таму пасля заканчэння школы не задумваючыся выбрала адпаведную прафесію, якую лічыла самай патрэбнай і карыснай грамадству. Па волі лёсу Вольга Уладзіміраўна ў 2006 годзе трапіла ў калектыў станцыі Аранчыцы, дзе працяглы час адпрацавала прыёмаздатчыкам груза і багажу. — Практычна на кожным участку работ у першую чаргу патрэбна адказнае стаўленне да ускладзеных абавязкаў, — зазначае жанчына. — У нас нельга адкласці «на потым», зрабіць недасканала або не ў поўным аб’ёме. Любая невыкананая своечасова або незаўважаная др
З Днём чыгуначніка віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

З Днём чыгуначніка віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

Актуально, Новости, Официально, Профессия
Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарту Пружаншчыны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам! Эфектыўная работа чыгуначнага транспарту была і застаецца асновай стабільнага эканамічнага развіцця. Немалаважна, што нараўне з забеспячэннем бесперабойнай і бяспечнай перавозкі грузаў і пасажыраў вы клапоціцеся пра паляпшэнне сэрвісу, пашырэнне асартыменту і якасці наяўных паслуг. Дзякуй вам за адданасць сваёй справе, якая патрабуе вялікай адказнасці, дысцыпліны, жалезных нерваў і найбольшай увагі. Сваім высокім прафесіяналізмам, годнай культурай абслугоўвання вы падтрымліваеце прэстыж і аўтарытэт прадпрыемстваў чыгункі. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам чыгуначнага транспарту, чыя самаадданая праца спрыяла станаўленню і развіццю галіны, стварэнню магутнай