Среда, 17 июня 2026

День: 03.08.2024

Лукашэнка павіншаваў весляра Залатога з серабром Алімпіяды і нараджэннем сына

Лукашэнка павіншаваў весляра Залатога з серабром Алімпіяды і нараджэннем сына

Актуально, Новости, Президент, Спорт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веславанні акадэмічным Яўгена Залатога з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Праявіўшы волю, вытрымку і зайздроснае тактычнае майстэрства, ты прадоўжыў слаўныя пераможныя традыцыі айчыннага акадэмічнага веславання, напоўніўшы радасцю і гордасцю сэрцы беларускіх балельшчыкаў. Думаю, што гэты алімпійскі поспех стаў сапраўдным падарункам у гонар нараджэння сына, з чым мы цябе таксама горача віншуем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.  Прэзідэнт пажадаў Яўгену Залатому моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сям'і. "Упэўнены, наперадзе цябе чакаюць новыя спартыўныя вяршыні", - адзначыў беларускі лідар. БЕЛТА
Лукашэнка наведаў Петрыкаўскі раён. У цэнтры ўвагі тэматыка АПК

Лукашэнка наведаў Петрыкаўскі раён. У цэнтры ўвагі тэматыка АПК

Актуально, Новости, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня прадоўжыў рабочую паездку ў Палескі рэгіён, у цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы былі пытанні развіцця аграрнага сектара, паведамляе БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка ў Петрыкаўскім раёне наведаў сельгаспрадпрыемства "Палессе-Аграінвест", заснавальнікам і ўласнікам якога з'яўляецца ААТ "Мазырскі НПЗ". Першая тэма - пасяўная пад будучы ўраджай. У рэгіёне ўжо сеюць азімы рапс, свірэпіцу. "Вы лічыце, што пара ўжо рапс на поўдні сеяць? - спытаўся Прэзідэнт у старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко. - Я табе раіў бы не сеяць усё адразу, а ў 2-3 этапы і зрабіць вывад. Трэба паглядзець, як на поўдні, у якія часы сеяць. Я баюся з-за культуры земляробства, тэхналогіі ў Гомельскай вобласці мы не справімся з ростам (раслін. - Заўвага БЕЛТА).
Пайшлі ў сельскую гаспадарку па прыкладзе бацькі. Браты Талакнянікі паспяхова шчыруюць на жніве-2024 у «Агра-Калядзічах»

Пайшлі ў сельскую гаспадарку па прыкладзе бацькі. Браты Талакнянікі паспяхова шчыруюць на жніве-2024 у «Агра-Калядзічах»

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Профессия, Сельское хозяйство
Чаго часцей за ўсё жадаюць сваім дзецям бацькі? У першую чаргу, канечне, моцнага здароўя. Каб стварылі сям’ю, парадавалі ўнукамі, былі проста людзьмі, за якіх не давялося б чырванець перад навакольнымі. А яшчэ зусім нядрэнна, каб сын ці дачка абралі працоўны шлях бацькі ці маці, так сказаць, стварылі сямейную дынастыю. У гэтым плане прыкладам можа служыць сям’я Талакнянікаў з в. Дабучын. Шмат гадоў працуе механізатарам у ААТ «Агра-Калядзічы» галава сямейства Аляксандр Аркадзьевіч, які зарэкамендаваў сябе шчырым працаўніком, сумленным чалавекам. А для сыноў Уладзіміра і Вячаслава стаў прыкладам таго, як трэба любіць родную зямлю, быць яе сынамі, аддаваць родным палеткам душу і сэрца. Таму хлопцы, не раздумваючы, адразу пасля школы засталіся ў сельгаставарыстве. Старэйшы Уладзімір яшч
Прафесар Анатоль Гладышчук разам з таварышамі адправіўся ў веламарафон па ўнікальных мясцінах Пружаншчыны

Прафесар Анатоль Гладышчук разам з таварышамі адправіўся ў веламарафон па ўнікальных мясцінах Пружаншчыны

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Спорт
Прафесар Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, гісторык, краязнаўца-даследчык, пісьменнік — усё гэта ён, Анатоль Антонавіч Гладышчук. Вядомая ў шырокіх колах фраза: «Фізік можа стаць лірыкам, а вось лірык фізікам — наўрад ці!» — належыць таксама яму. Можна бясконца расказваць пра жыццё і лёс дзіўнага чалавека і яго таварышаў-аднадумцаў, дзякуючы якім гісторыя Брэстчыны атрымала новае прачытанне, пацверджанае глыбокімі даследаваннямі, канкрэтнымі аргументамі і цікавымі фактамі. — Мы з таварышамі вырашылі адправіцца ў веламарафон даўжынею ў 334 км па трасе Р98, праехацца па аб’язной дарозе з прыпынкамі ў вёсках, пагутарыць з мясцовымі жыхарамі. У Пружанскім раёне я быў некалі праездам, а хацелася больш даведацца пра гэты край, паглядзець на яго сла
Сітуацыя. А ці патрэбны міні-рынак на Вашкевіча ў Пружанах?

Сітуацыя. А ці патрэбны міні-рынак на Вашкевіча ў Пружанах?

Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Экономика
Чарговы ліст у рэдакцыю з просьбай дапамагчы зрабіў вялікае ўражанне. З этычных меркаванняў аўтар прасіла не называць яе імя і не публікаваць ліст цалкам. Гэта зразумела: каму хочацца на ўвесь свет крычаць аб сваёй бядзе, ды яшчэ і быць непачутай? Давайце разбірацца. Вытрымка з ліста:— Адразу за крамай «Курачка Раба» па вул. Вашкевіча ёсць вольны кавалачак зямлі, дзе можна паставіць сталы, лаўкі і навес, атрымліваецца маленькі міні-рынак у нашым мікрараёне. І ўсім было б добра: і жыхарам бліжэйшых дамоў, пенсіянерам, і інвалідам, такім, як я… Да міні-рынку каля «Палявога» мы дайсці не можам, а так хочацца купіць шклянку ягад, зеляніны, свежай агародніны. Мы ўжо не можам працаваць на зямлі, сіл не хапае. Я ўпэўнена, што мяне падтрымаюць жыхары суседніх дамоў… Для ўдакладнення нек