Понедельник, 8 июня 2026

День: 02.08.2024

Лукашэнка павіншаваў Літвіновіча з залатым медалём на Алімпіядзе ў Парыжы

Лукашэнка павіншаваў Літвіновіча з залатым медалём на Алімпіядзе ў Парыжы

Актуально, Новости, Президент, Спорт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў батутыста Івана Літвіновіча з залатым медалём на ХХХІІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Дарагі Іван! Ты - наша гордасць! Дзякую за алімпійскае золата. Мільёны беларусаў сёння захапляюцца тваёй воляй да перамогі, мэтанакіраванасцю і сілай характару, - падкрэсліў беларускі лідар. - Перамагчы на Алімпіядзе - вялікае дасягненне, а абараніць тытул алімпійскага чэмпіёна - спартыўны подзвіг, якім ты паставіў сябе ў адзін рад з самымі выдатнымі атлетамі свету". "Ад усёй душы віншую трэнераў і спецыялістаў, якія ўклалі ў гэту перамогу свае талент і майстэрства. Беларуская школа скачкоў на батуце чарговы раз прадэманстравала найвышэйшы клас і пацвердзіла заслужанае лідарства
Лукашэнка павіншаваў батутыстку Віялету Бардзілоўскую з серабром Алімпіяды ў Парыжы

Лукашэнка павіншаваў батутыстку Віялету Бардзілоўскую з серабром Алімпіяды ў Парыжы

Актуально, Новости, Президент, Спорт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Віялету Бардзілоўскую з заваяваннем серабра Алімпіяды ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэты медаль - сапраўдны трыумф для цябе і ўсёй беларускай алімпійскай каманды, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нягледзячы ні на якія абставіны, у саперніцтве з самымі моцнымі атлетамі планеты ты змагла прадэманстраваць адточанае майстэрства, непахісны характар і сілу духу". Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з такой значнай для краіны перамогай таксама ўвесь трэнерскі штаб на чале з Вольгай Уласавай: "Мы ганарымся беларускай школай батутыстаў". "Ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў", - адзначыў Прэзідэнт. БЕЛТА
Аграрыі Пружаншчыны прымалі віншаванні са 100-тысячным, #1рэгіёна — з мільённым намалотам! (+фота)

Аграрыі Пружаншчыны прымалі віншаванні са 100-тысячным, #1рэгіёна — з мільённым намалотам! (+фота)

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
У чацвер на палетку ААТ «Велікасельскае Агра» каля аг. Стараволя адбылося святкаванне з нагоды першага ў рэспубліцы мільёна тон зерня, намалочанага ў Брэсцкай вобласці, і ста тысяч тон нашай роднай Пружаншчыны, якія хлебаробы раёна далі краіне пасля Баранавіч. Для таго, каб сказаць велізарны дзякуй усім удзельнікам жніва-2024 за цяжкую працу, сабралася шмат людзей, сярод якіх былі кіраўнікі гаспадарак, непасрэдныя ўдзельнікі жніва. Не маглі прайсці міма такой важнай для Беларусі падзеі і госці рэспубліканскага ўзроўню. Шчыра радаваўся за Брэстчыну намеснік Прэм’ер-міністра, які курыруе сельскую гаспадарку, Юрый Шулейка. Як ён адзначыў, наша вобласць, што вельмі прыемна, пастаянна з’яўляецца лідарам у краіне па ўсіх сельскагаспадарчых паказчыках, а Пружанскі раён — гэта пера
Свята «Шарашэўская скарбніца» чакае ўсіх 3 жніўня!

Свята «Шарашэўская скарбніца» чакае ўсіх 3 жніўня!

Актуально, Афиша, Год качества, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Пушчанскі куфэрак
3 жніўня ў 17.00 гадзін гарадскі пасёлак Шарашэва запрашае на свята! У праграме «Шарашэўскай скарбніцы»: канцэртная праграма Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу і Калядзіцкага сельскага Дома культуры, конкурсы, дыскатэка пад адкрытым небам. Будуць працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, інтэрактыўная пляцоўка МНС. У 22.30 гадзін адбудзецца святочны салют. Свята пройдзе на плошчы Фіміна.
Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна

Актуально, Новости, Президент
Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі. Расійскі лідар пазваніў свайму беларускаму калегу. Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі рабочыя пытанні, якія абмяркоўваліся ў час нядаўняй сустрэчы на Валааме. Уладзімір Пуцін сардэчна падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўдзел і дапамогу ў працэсе праведзенага напярэдадні абмену зняволенымі. БЕЛТА
Лукашэнка аб пацярпелых ад стыхіі: трэба людзям дапамагчы належным чынам

Лукашэнка аб пацярпелых ад стыхіі: трэба людзям дапамагчы належным чынам

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу правільна арганізаваць дапамогу насельніцтву ў пацярпелых ад стыхіі раёнах. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Мазырскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Трэба глядзець (сітуацыю на месцах. - Заўвага БЕЛТА). Людзей крыўдзіць не трэба. Калі ўжо так здарылася, трэба людзям дапамагчы належным чынам", - падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт даручыў дадаткова праверыць, ці няма беспарадку з забяспечанасцю і выдзяленнем піламатэрыялаў, шыферу і ўсяго таго, што трэба для аднаўлення пабудоў. Наконт гэтага кіраўніку дзяржавы паступала некаторая інфармацыя. Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся гэтым у адказных асоб. Аляксандр Лукашэнка даручыў грунтоўна вывучыць сітуацыю ў кожным канкрэтным выпадку, забяспечыць неабхо