Вторник, 14 июля 2026

День: 26.07.2024

Ключы ад арэндных кватэр атрымалі ў прафесійнае свята пружанскія выратавальнікі

Ключы ад арэндных кватэр атрымалі ў прафесійнае свята пружанскія выратавальнікі

Новости
25 ліпеня ў гарадскім Палацы культуры сваё прафесійнае свята адзначылі пружанскія пажарныя. З гэтай нагоды работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук, пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, начальнік райаддзела міліцыі Сяргей Паўлюковіч. Трэба дадаць, што пружанскія выратавальнікі заслугоўваюць падзякі, цёплых слоў і шчырых пажаданняў, што прагучалі падчас урачыстасці са сцэны. І, безумоўна, узнагарод — грамат, пісем падзякі, новых званняў і нагрудных знакаў. У дадатак, чатыры сям’і пажарных — Яўгенія Мелеша, Арцёма Калбовіча, Аляксандра Кунды і Ігара Цімашэвіча — атрымалі ключы ад арэндных кватэр у нядаўна пабудаванай шматпавярхоўцы па вул. Майскай. Ад імя раённай улады Сяргей Гук запэўніў, што падобныя меры пад
Першы ў раёне іміджавы пакой МНС адкрылі ў пружанскім дзіцячым садзе № 3 (+фота)

Першы ў раёне іміджавы пакой МНС адкрылі ў пружанскім дзіцячым садзе № 3 (+фота)

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Фотофакт
Урачыстае адкрыццё першага ў нашым раёне іміджавага пакоя МНС адбылося ў дзіцячым садку № 3 г. Пружаны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Пружанскага РАНС, а таксама начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Казарэз і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч. Гасцей на парозе садка сустрэлі дзеткі, якія вельмі чакалі ўрачыстага адкрыцця новага і вельмі ўтульнага пакоя. У вершаванай форме малыя запрасілі гасцей перарэзаць сімвалічную стужку і даць афіцыйны старт новаму этапу жыцця садка, які будзе асацыіравацца з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Выхаванцы садка падрыхтавалі для гасцей казачнае прадстаўленне пад назвай «Прыязджайце ў церамок, патушыце агеньчык». Казка аказалася не толькі ці
Кансультаванне па пытаннях аказаннях матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям арганізуюць у Пружанах 27 ліпеня

Кансультаванне па пытаннях аказаннях матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям арганізуюць у Пружанах 27 ліпеня

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Официально
Шматдзетныя сем’і, якія не падалі ва ўстанову адукацыі па месцы навучання школьніка дакументы для атрымання дапамогі, могуць звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама. Кансультаванне праводзіцца ў кабінеце 212, на 2 паверсе, па адрасе: г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78. Тэлефон для даведак: 4-15-63 (начальнік аддзела працы Чарняк Дар’я Аляксандраўна). Таксама па гэтую выплату можна будзе звярнуцца ў суботу, 27 ліпеня, з 9.00 да 14.00 гадзін. Для атрымання выплаты шматдзетныя сем’і самастойна прадстаўляюць наступныя дакументы: – заяву на матэрыяльную дапамогу; – копію пасведчання шматдзетнай сям’і; – даведку аб складзе сям'і; – дакумент, які пацвярджае навучанне ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі
Адказны сакратар «Раённых будняў» Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

Адказны сакратар «Раённых будняў» Ірына Сядова ўзнагароджана Граматай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Подписка
Гэтай раніцай у рэдакцыі Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні» – сапраўднае свята. Адказны сакратар газеты Ірына Уладзіміраўна Сядова атрымала Грамату Пружанскага раённага выканаўчага камітэта. Наша калега адзначана за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Уручаючы Грамату, Руслан Супрыновіч адзначыў, што гісторыя «Раённыя будняў» непарыўна звязана з іменем Ірыны Сядовай. Яна – аўтар шматлікіх гістарычных артыкулаў, праектаў, сотняў матэрыялаў пра людзей і гісторыю Пружаншчыны, «Выдатнік друку Беларусі», лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу «Беларускага саюза журналістаў» «Залатое пяро» і іншых прэстыжных конкурсаў. У рэдакцыю раённай газеты «Зара камунізму» Ірына Сядова прыйш
Супрацоўнікі ДАІ Пружаншчыны надаюць увагу папярэджанню ДТЗ з удзелам непаўналетніх і праводзяць рэйды

Супрацоўнікі ДАІ Пружаншчыны надаюць увагу папярэджанню ДТЗ з удзелам непаўналетніх і праводзяць рэйды

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
На тэрыторыі раёна з 17 чэрвеня па 12 жніўня праводзіцца комплекс спецыяльных мерапрыемстваў, накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. З улікам папярэдняй статыстыкі, як па колькасці аварый, так і парушэнняў адпаведных Правілаў дарожнага руху, у гэтым накірунку застаюцца нявырашанымі прычыны, якія спрыяюць сумным тэндэнцыям. Таму на працягу названага перыяду супрацоўнікі ДАІ рэгулярна праводзяць рэйды па папярэджанні парушэнняў ПДР. Асноўная ўвага надаецца захаванню правілаў перавозкі дзяцей і перасячэння праезнай часткі ў вызначаных месцах. У дадатак праводзіцца тлумачальная работа з выдачай тэматычных лістовак. Сёння, 26 ліпеня, на тэрыторыі раёна праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "Сеў у машыну -- прышпілі рамень!
Якія перавагі маюць дрэўныя пелеты? Адказ далі ў Пружанскім лясгасе

Якія перавагі маюць дрэўныя пелеты? Адказ далі ў Пружанскім лясгасе

Год качества, Новости
Апошнім часам шмат гавораць, нават на самым вышэйшым узроўні, пра перавагі для патрэб кацельняў дрэўных пелет. Але, здаецца, дровы — больш звыклая крыніца цяпла. Ці можна іх неяк параўнаць?Са званка ў рэдакцыю Пелеты, як і дровы, з’яўляюцца экалагічна чыстым біяпалівам: яны вырабляюцца з сыравіны прыроднага паходжання. Але ў параўнанні з дровамі яны забяспечваюць максімальную эфектыўнасць выкарыстання драўніны, мінімізацыю адходаў, паколькі паліўныя гранулы вырабляюцца з другаснага прадукту. Што да цеплааддачы, то, дзякуючы сваёй шчыльнасці, у паліўных гранул дадзены паказчык вышэйшы, чым у дроваў. А ўтрыманне попелу ў сярэднім не перавышае 1-3%, што спрашчае эксплуатацыю ацяпляльнага катла і догляд яго. Паліўныя пелеты валодаюць высокай насыпной шчыльнасцю, што палягчае іх транс