Вторник, 14 июля 2026

День: 07.07.2024

Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

Шарашоўскай СШ прысвоена імя легендарнага земляка Міхаіла Хацімскага

80 Победных лет и восстановления страны, Актуально, Великая Победа, Год качества, Наша з табой Беларусь, Официально, Пушчанскі куфэрак, Равнение на героев
У Беларусі актыўна ўвекавечваюць памяць выдатных людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё і працвітанне свайго рэгіёна і краіны ў цэлым. Імёнамі вядомых асоб названы вуліцы і скверы, вялікія праспекты і маленькія арганізацыі. З 2016 года Указ Прэзідэнта «Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў» даў дадатковы імпульс для работы ў гэтым напрамку. Толькі ў мінулым годзе прыкладна 20 школам Брэсцкай вобласці быў нададзены статус імянных. Да іх ліку ў аўторак дабавілася Шарашоўская сярэдняя школа. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта проста даніна модзе і дадатковыя дывідэнды ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Дазвольце не пагадзіцца. Пабываўшы на такім мерапрыемстве, дакладна разумееш, што ідэалагічны складнік у выхаванн
«Ваверчаняты-экальчаты» навялі парадак на воінскім пахаванні ў Красным і даведаліся пра гераічнае мінулае Беларусі

«Ваверчаняты-экальчаты» навялі парадак на воінскім пахаванні ў Красным і даведаліся пра гераічнае мінулае Беларусі

80 Победных лет и восстановления страны, Актуально, Великая Победа, Вёсачка родная мая, Год качества, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Равнение на героев, Экология
У мінулую пятніцу работнікі Пружанскага лясгаса сумесна з навучэнцамі дашкольнага лясніцтва «Ваверчаняты-экальчаты», якое функцыянуе на базе дзіцячага сада № 3 г. Пружаны, і старшынёй Мокраўскага сельвыканкама Вольгай Грышкевіч прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў у вёсцы Краснае. Гэта ўжо не першая сумесная работа лесаводаў Пружаншчыны і падрастаючых эколагаў. Кожнае новае мерапрыемства прыносіць дзецям новыя веды, навыкі і адрозніваецца ад папярэдніх. На гэты раз напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзеці «дакрануліся» да гераічнага мінулага нашай краіны. Спачатку была прыбрана тэрыторыя вакол брацкай магілы. Дзеці прымалі ў гэтым непасрэдны ўдзел: узброіўшыс
Лукашэнка заклікаў беларусаў і іх сяброў з Украіны і Расіі аднаўляць неперспектыўныя вёскі

Лукашэнка заклікаў беларусаў і іх сяброў з Украіны і Расіі аднаўляць неперспектыўныя вёскі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") заклікаў беларусаў і іх сяброў з Украіны і Расіі аднаўляць неперспектыўныя вёскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ліпень - адзін з самых цяжкіх месяцаў у рабоце Прэзідэнта, паколькі ў гэты перыяд праходзіць вялікая колькасць масавых мерапрыемстваў, у актыўную фазу ўступае ўборачная кампанія. На гэты раз адбітак наклаў і міжнародны парадак дня: не так даўно кіраўнік дзяржавы вярнуўся з саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які праходзіў у Астане. "І, вяртаючыся дадому, я загадзя запланаваў, што павінен прызямліцца тут (аэрапорт добры), таму што на ўсходзе вельмі шмат назбіралася спраў. І адсюль у бліжэйшы час буду працаваць, глядзець, як м

Да чатырох гадоў пазбаўлення волі чакае жыхара Магілёва, які адправіў парнаграфічны відэаролік непаўналетняй пружанцы

Новости, Происшествия
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за апошні тыдзень чэрвеня супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў. Распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў у нашай краіне караецца даволі жорстка. І гэта справядліва. Толькі не ўсіх гэтая акалічнасць палохае. Сярод такіх «смелых і неабачлівых» апынуўся і жыхар горада Магілёва. Выкарыстаўшы свой мабільны тэлефон, які быў падключаны да інтэрнэту, ён адправіў выраблены самастойна парнаграфічны відэаролік жыхарцы нашага раёна. Пры гэтым ведаў, што дзяўчына непаўналетняя. Цяпер мужчыну чакае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.