Вторник, 14 июля 2026

День: 06.07.2024

Лукашэнка: разуменне філасофіі роднай культуры — гэта аснова асноў беларускай дзяржаўнасці

Лукашэнка: разуменне філасофіі роднай культуры — гэта аснова асноў беларускай дзяржаўнасці

Актуально, Новости, Президент
Разуменне філасофіі роднай культуры - гэта аснова асноў беларускай дзяржаўнасці. Спрадвечныя беларускія традыцыі павінны стаць часткай сучаснай гісторыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Александрыя сапраўды стала цэнтрам адраджэння старадаўніх абрадавых і рамесных традыцый. "Толькі так можна захаваць сваю ідэнтычнасць - прадаўжаючы тысячагадовую гісторыю ўсходнеславянскіх народаў. Веданне гэтай гісторыі, разуменне філасофіі роднай культуры - наш нацыянальны здабытак. І мы павінны яго зберагчы, калі хочам быць народам, калі хочам быць нацыяй. Гэта аснова асноў беларускай дзяржаўнасці", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. БЕЛТА
Гарачая музыка «Сонцастаяння»: грандыёзны рок-фестываль адгрымеў у Пружанах (+многа фота)

Гарачая музыка «Сонцастаяння»: грандыёзны рок-фестываль адгрымеў у Пружанах (+многа фота)

Автобудни, Актуально, Год качества, Год малой Радзімы, Культура, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Профессия, Фотофакт
На цэлых двое сутак Пружаны пераўтварыліся ў сталіцу, можна сказаць, сусветнага року. Рок-фестывалем «Сонцастаянне» былі працяты гэтыя летнія дні. Задоўга да часу «Ч», калі першыя фанфары адкрыцця свята рок-музыкі прагучалі з вялікай сцэны на стадыёне «Мухавец», прайшла падрыхтоўка да гэтага грандыёзнага дзейства. Пружанам пашанцавала ў тым плане, што горад яшчэ ў мінулым годзе добра падрыхтаваўся да фестывалю «Пружаны Фэст», затым — да «Вытокаў». Не пакрыўлю душой, калі скажу, што было не сорамна перад вялікай колькасцю гасцей, якія з’ехаліся на фестываль. Не, дарэчы, былі і не зусім давольныя. Куды ж без іх? Бо і Сонца неаднолькава свеціць кожнаму. Але дробязі цьмянелі пад промнямі «Сонцастаяння». Першыя акорды рок-фестывалю прагучалі ў пятніцу — пачаў чараду выступ
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага прыёмнага аддзялення Пружанскай ЦРБ

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага прыёмнага аддзялення Пружанскай ЦРБ

Актуально, Год качества, Здоровье, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально
У рабочай паездцы ў Пружанскі раён дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Юрыя Наркевіча было запланавана наведаць узведзенае прыёмнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя «Пружанская ЦРБ». Дэлегацыю, у склад якой таксама ўвайшлі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, сустракалі ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг райбальніцы Аляксей Семашкевіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя Ірына Шэйка. Юрый Іосіфавіч цікавіўся ступенямі гатоўнасці да здачы аддзялення, яго аснашчэннем апаратурай, падрыхтоўкай спецыялістаў. Мы прайшліся па абноўленым прыёмным пакоі бальніцы, пагл
Віншаванне з Днём спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь ад кіраўніцтва Пружанскага раёна

Віншаванне з Днём спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь ад кіраўніцтва Пружанскага раёна

Актуально, Год качества, Новости, Официально, Профессия
Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі і ветэраны кааператыўнага руху Пружаншчыны! Віншуем вас з Міжнародным Днём кааперацыі і Днём спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь! Кааператыўны рух на працягу ўсёй сваёй гісторыі даказаў сваю жыццяздольнасць і неабходнасць. Сёння спажывецкая кааперацыя забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнага курса на паляпшэнне якасці жыцця людзей, дынамічнае развіццё ўсіх бакоў сваёй дзейнасці, з’яўляючыся адной з асноўных галін эканомікі нашай краіны. Менавіта дзякуючы вам сёння ажыццяўляецца паўнацэннае забеспячэнне жыхароў раёна таварамі першай неабходнасці, развіваюцца гандаль і сфера паслуг. Жадаем усім работнікам і ветэранам спажывецкай кааперацыі моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў на карысць дынамічнага ра