Вторник, 14 июля 2026

Месяц: Июнь 2024

На цябе, наша моладзь, надзея!

На цябе, наша моладзь, надзея!

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Сімвалічна, што перад самым галоўным святам краіны — Днём Незалежнасці — 30 чэрвеня мы адзначым Дзень моладзі і студэнцтва, свята тых, хто стане будаваць будучыню Беларусі, стварае яе працоўны, інтэлектуальны, творчы патэнцыял. Сярод тых, каго датычыцца гэтае свята, — і сёлетнія выпускніцы Ліноўскай сярэдняй школы Ганна Хмялеўская і Вераніка Аляхновіч (на здымку). Абедзвюх дзяўчат можна далучыць да ліку лепшых прадстаўніц моладзі раёна, імі ганарыцца родная школа, да таго ж Ганна Хмялеўская стала залатой медалісткай. Актыўныя, ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя, Ганна і Вераніка з‘яўляюцца членамі БРСМ, валодаюць яркімі лідарскімі якасцямі, упарта ідуць да выбранай мэты. У добры і шчаслівы шлях, дзяўчаты!
30 чэрвеня — Дзень эканаміста

30 чэрвеня — Дзень эканаміста

Актуально, Год качества, Новости, Профессия, Экономика
Паважаныя эканамісты Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам! Эканамісты — гэта спецыялісты, здольныя зазірнуць далёка наперад. Валодаючы аналітычным складам розуму і шырокім даляглядам, вы ўмееце за велізарным масівам лічбаў і фактаў убачыць перспектыву і, галоўнае, спланаваць архітэктуру лепшай будучыні. Дакладныя прагнозы, разлікі і паспяховыя бізнес-планы, увасобленыя ў жыццё вашымі папярэднікамі, заклалі трывалы падмурак для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, вобласці, краіны. За дзесяцігоддзі мірнай, стваральнай працы Беларусь стала дзяржавай, дзе камфортна жыць і працаваць. У бягучых умовах геапалітычнай нестабільнасці, турбулентнасці сусветнай эканомікі нашы задачы значна ўскладніліся, а кошт непралічаных рашэнняў кратна ўзрос. Перакананы, што
Паважаная моладзь Пружанскага раёна!

Паважаная моладзь Пружанскага раёна!

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
Дзень моладзі — свята адвагі, пошукаў, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых надзей! Перад сучаснай моладдзю адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт горада. Сёння як ніколі запатрабаваны кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць нестандартныя, канструктыўныя рашэнні — усё тое, чым валодае сучасная моладзь. Жадаю вам, каб жыццё было насычаным і разнастайным, няхай у ім знойдзецца месца для ўсяго — вучобы і навукі, адпачынку і грамадскай працы, кахання і сяброўства! Здароўя і ўдачы вам! Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Дарагія юнакі і дзяўчаты Пружаншчыны!

Дарагія юнакі і дзяўчаты Пружаншчыны!

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
Шчыра віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва! Маладосць — самая прыдатная пара для смелых надзей і адкрыццяў, творчасці і натхнення, мар і пошуку свайго месца ў жыцці. Маладыя людзі Пружаншчыны — разумныя, таленавітыя, мэтанакіраваныя, актыўныя і ініцыятыўныя. Мы ганарымся поспехамі і дасягненнямі нашых вучняў і студэнтаў, маладых урачоў і педагогаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, іншых галін. Вы — велізарны патэнцыял нашага рэгіёна, яго працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс. Вы — наша будучыня. Якой яна будзе, шмат у чым залежыць ад вашай грамадзянскай пазіцыі, маральнага выбару. Упэўнены, што вы нас не падведзяце, здолееце рэалізаваць свае здольнасці і таленты, зрабіць нямала добрых і карысных спраў для працвітання роднай Пружаншчыны і любімай Беларусі. Жадаем зда
Ветэрынарны фельчар Лізавета Шваб

Ветэрынарны фельчар Лізавета Шваб

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
На здымку: ветэрынарны фельчар Лізавета Шваб: маладосць зусім не перашкода для сур’ёзнай і адказнай працы. Прыгажосць можа быць рознага фармату. Нехта можа мець пра-вільныя рысы твару або цудоўную постаць. Але гэта вонкавая прыгажосць, за якой, бывае, хаваецца пустая душа, поўная эгаізму і абыякавасці да навакольнага свету. Здараецца і наадварот: чалавек, нічым не адметны знешне, поўны шчырасці і ўсёабдымнай любові. А ці ёсць сярод нас людзі, у якіх спалучаецца і знешняя, і ўнутраная прыцягальнасць? Канечне! Прыкладам можа служыць Лізавета Шваб, якая працуе ветэрынарным фельчарам на МТК «Гарадзечна» ААТ «Шані-аграпрадукт». Гераіня нашага артыкула — ураджэнка горада Кобрына. Як жа яна трапіла на Пружанскую зямлю? Ну, гэта зусім не сакрэт. Дзяўчына пасля дзевяці класаў паступіла ва
Пяць дзён — пяць узнятых праблем

Пяць дзён — пяць узнятых праблем

Актуально, Новости, Происшествия, Фотофакт
У рэдакцыю нашай газеты звяртаюцца жыхары горада і раёна з просьбай разабрацца ў той ці іншай сітуацыі, калі перастаюць быць пачутымі тымі, да каго неаднаразова звярталіся. Мы не шукаем вінаватых, мы проста спрабуем дапамагчы людзям прыадчыніць дзверы, куды «староннім» уваход забаронены або адкладзены на нявызначаны тэрмін. Сапраўды, атрымаць банальны каментарый наконт якой-небудзь сітуацыі часам бывае не зусім проста. Шмат даводзіцца чуць не зусім літаратурнай лексікі і павышэння голасу на некалькі дэцыбелаў. Але, спадары, у вас свае задачы, у нас свае, і кожны на сваім месцы павінен рабіць сваю справу на «выдатна», мы гэта так разумеем. Усе раённыя службы і арганізацыі працуюць у адной звязцы, і мы нікога не жадаем абвінаваціць у некампетэнтнасці ці неадпаведнасці, але дапамагчы пачу
Пружанскі вынаходнік Генадзь Козел

Пружанскі вынаходнік Генадзь Козел

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Пружанскага вынаходніка Генадзя Козела нашы чытачы- «старажылы» павінны ведаць: гадоў 20 таму «Раённыя будні» расказвалі пра адну з яго рэалізаваных ідэй — «Супер-мухалоў». Генадзь Паўлавіч знайшоў спосаб барацьбы са шкоднымі насякомымі ў садах, на жывёлагадоўчых комплексах і нават у лесе без хімічных уздзеянняў. Гісторыя пра пружанскага вынаходніка была падхоплена абласнымі, потым рэспубліканскімі і нават расійскімі СМІ. У выніку да яго мяшкамі прыходзілі пісьмы з розных куткоў Беларусі і Расіі ад садаводаў-аматараў і ўладальнікаў фермерскіх гаспадарак. Тады Генадзь Козел дзяліўся некаторымі задумкамі на будучыню. Мінула нямала часу, і мы зноў сустрэліся з героем колішняй публікацыі, каб даведацца, што ўдалося рэалізаваць і над чым сёння працуе пружанскі вынаходнік. Як высветлі
Святы вёсак

Святы вёсак

Актуально, Вёсачка родная мая, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Традыцыйна летам пачаўся новы сезон святаў вёсак: сезон сустрэч землякоў, душэўных размоў, добрых песень і шчырых віншаванняў. Сёлета адкрыла яго вёска Клепачы Ружанскага сельсавета, эстафету падхапілі Галены. А потым пайшло-пакацілася… У мінулую нядзелю амаль адначасова святкаванні наладжваліся ў Баравіках і «тандэме» Белы Лясок — Ківачына. Калі задацца мэтай і пабываць на адным, другім, трэцім падобным свяце (а менавіта гэта час ад часу і даводзіцца рабіць), аказваецца, што сцэнарыі правядзення мерапрыемстваў вельмі падобныя. Расказ пра далёкую і нядаўнюю гісторыю населенага пункта, ушанаванне памяці землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай ці сталі мірнымі ахвярамі вайны, узнагароджанне старажылаў, юбіляраў, лепшых гаспадароў, маладажонаў, канцэрт. Мяняюцца, бадай, то
Калонка галоўнага рэдактара. Аднойчы 30 год назад

Калонка галоўнага рэдактара. Аднойчы 30 год назад

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент, Профессия, Фотофакт, Экономика
Гэты год вельмі багаты на юбілейныя даты. Пра многія мы ўжо неаднойчы расказвалі. Але ёсць адна, якая не зусім і выдзяляецца між іншымі. Спаўняецца 30 год інстытуту прэзідэнцтва. Здаецца, гэта было ўчора. На палітычную арэну імкліва ўзышоў палітык новага фармату, рашуча настроены разварушыць балота беларускай так званай эліты, даць краіне новае дыханне. Гэта быў малады народны дэпутат, дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка. Ён быў сярод шасці кандыдатаў у першыя прэзідэнты маладой незалежнай краіны. Памятаю тую прэзідэнцкую гонку вельмі добра. Я, 24-гадовы хлопец, толькі нядаўна прыехаў з Казахстана, дзе служыў у адной з вайсковых часцей сувязі. У тыя гады пятнаццаць рэспублік-сясцёр выпнулі жыць самастойна па сваіх незалежных кватэрах. Пасля вайсковай
Меркаванні. Тры дзесяцігоддзі разам

Меркаванні. Тры дзесяцігоддзі разам

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент, Профессия, Фотофакт
Адзначаючы 30-гадовы юбілей з таго часу, як у нашай краіне быў заснаваны інстытут прэзідэнцтва, мы звярнуліся да пружанцаў з адным пытаннем: «Як, на вашу думку, змянілася жыццё за гэты час?» Алена Чэрнік, прадавец магазіна ААТ «Жураўлінае»: — Паглядзіце навокал, які маляўнічы сёння наш горад. А як шыкоўна выглядаюць аграгарадкі! Мы жывём зараз у выключна сытым, камфортным і прыгожым свеце. І так да гэтага прывыклі, што часам і не заўважаем вялікіх змен да лепшага. Я вельмі добра памятаю пачатак дзевяностых і тую краіну, якая вісела над прорвай эканамічнага крызісу… Тады ў мяне нарадзілася дачка, і мне не было чым яе карміць у поўным сэнсе гэтага слова. Пустыя паліцы магазінаў, пустыя кашалькі, ашчадныя кніжкі, усе зберажэнні з якіх зніклі, ледзь працуючыя прадпрыемствы… А зар
Акции по всей Беларуси: в июле устройства Huawei получат скидки до 500 рублей

Акции по всей Беларуси: в июле устройства Huawei получат скидки до 500 рублей

Актуально, Новости, Реклама
C 1 по 29 июля в крупных торговых сетях Беларуси будут действовать специальные сниженные цены на ряд устройств Huawei. Акционные предложения позволят получить скидки до 500 рублей при покупке смартфонов, планшетов, смарт-часов и беспроводных наушников. Летние акции пройдут в крупных торговых сетях электроники и бытовой техники «5 элемент», 21vek и «Электросила», а также у мобильных операторов МТС и А1. Воспользоваться ими можно будет как в Минске, так и в регионах. В списке – почти три десятка моделей и их конфигураций. Участвуют флагманские смартфоны, мощные многофункциональные планшеты, смарт-часы и бюджетные наушники. Стали известны рекомендованные розничные цены со скидками. Скидки на флагманские смартфоны – 500 рублей Большую скидку в размере 500 рублей получат новые фла
Лукашэнка падпісаў указ па ўдасканаленні ацэначнай дзейнасці

Лукашэнка падпісаў указ па ўдасканаленні ацэначнай дзейнасці

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент, Профессия, Экономика
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў указ нумар 266, які накіраваны на ўдасканаленне ацэначнай дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ нумар 615 ад 13 кастрычніка 2006 года "Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь". У прыватнасці, устаноўлены мінімальныя памеры статутнага фонду для ацэначных арганізацый у памеры не меншым за Br50 тыс., а для экспертных - Br100 тыс., што будзе гарантыяй забеспячэння іх фінансавай устойлівасці, патэнцыяльнай крыніцай выплаты імі пры неабходнасці кампенсацыі магчымага ўрону. Павялічана таксама мінімальная колькасць ацэншчыкаў у кожнай арганізацыі з 2 да 5, а для экспертных арганізацый, якія ажыццяўляюць экспертызу дакладнасці ацэнкі, уведзены дадатковыя п
Выконвай Правілы дарожнага руху

Выконвай Правілы дарожнага руху

Актуально, Афиша, Новости, Официально
28 чэрвеня на тэрыторыі рэспублікі будзе праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Зніжаеш хуткасць – захоўваеш жыццё!» Таксама з 28 па 30 чэрвеня супрацоўнікамі ДАІ Пружанскага РАУС будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Дарога не месца для ліхачоў!» «Дапушчальная правіламі хуткасць» і «бяспечная» – паняцці нераўназначныя. Галоўнае падчас язды – гэта не толькі выкананне ПДР, але і рацыянальнае мысленне кіроўцы. Карэкціруючы тэмп язды, у залежнасці ад абстаноўцы на трасе, можна зберагчы сябе ад дарожна-транспартных здарэнняў. Большая частка фатальных ДТЗ адбываецца па прычыне парушэння хуткаснага рэжыму. Менавіта няправільна выбраная хуткасць можа прывесці да з'езда ў кювет, перакульвання, сутыкнення транспартных сродкаў і наезду на пешаходаў. Перавышэнне
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (праграма)

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (праграма)

80 Победных лет и восстановления страны, Актуально, Великая Победа, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально, Фотофакт
📌 У гэты дзень у нашым горадзе пройдзе шмат мерапрыемстваў. 👍 Анонс усіх падзей вы можаце ўбачыць у праграме святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на фота).
Правила посещения рок-фестиваля «Солнцестояние»

Правила посещения рок-фестиваля «Солнцестояние»

Актуально, Афиша, Культура, Новости, Фотофакт
Настоящие Правила определяют нормы поведения зрителей на стадионе «Мухавец» при посещении фестиваля СОЛНЦЕСТОЯНИЕ Дорогие друзья! Просим Вас соблюдать правила посещения Фестиваля во избежание возникновения негативных ситуаций. Обращаем Ваше внимание на то, что, находясь в Пружанском городском парке на стадионе Мухавец и в Городском парке (далее – территория фестиваля), Вы соглашаетесь соблюдать следующие правила: Вход на территорию Пружанского городского парка открывается 28 июня 2024 года в 12:00, 29 июня 2024 года в 12:00. Вход на сектора (стадион «Мухавец») открывается 28 июня 2024 года в 17:30, 29 июня 2024 года в 17:00 (время может быть скорректировано Организатором Фестиваля). Возрастные ограничения 6+ Зрителями признаются граждане, прибывшие на территорию Фест