Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі новага сумеснага з Расіяй касмічнага праекта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў указ нумар 150 "Аб Беларускай касмічнай сістэме дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2024-2028 гадах сумеснага беларуска-расійскага праекта па развіцці Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Указам вызначаны ўдзельнікі праекта ад Рэспублікі Беларусь і ўмовы іх дзейнасці. Пасля завяршэння праекта прадугледжваецца запуск беларуска-расійскага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі звышвысокага распазнавання з тэрмінам актыўнага існавання на арбіце не менш за 7 гадоў. Выкарыстанне касмічнага апарата істотна павысіць эфектыўнасць вырашэння задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, аператы








