У Беларусі зменены закон аб крэдытных гісторыях
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб крэдытных гісторыях". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэтым дакументам прадугледжваецца пашырэнне крыніц фарміравання крэдытных гісторый за кошт юрыдычных асоб, якія рэалізуюць тавары, работы, паслугі на ўмовах адтэрміноўкі або растэрміноўкі аплаты (прадастаўленне адпаведных звестак у Крэдытны рэгістр мяркуецца на добраахвотнай аснове); магчымасць устанаўлення фізічнай асобай забароны на прадастаўленне крэдытнай справаздачы; выключна мэтавае выкарыстанне крэдытных справаздач для нівеліравання рызык злоўжывання звесткамі, змешчанымі ў іх; павелічэнне колькасці крэдытных справаздач, што прадастаўляюцца Нацыянальным банкам суб'екту крэдытнай гісторыі без выплаты







