Штудзіруе «раёнку» ад коркі да коркі і верыць ва ўдачу наш падпісчык і шчаслівы ўладальнік тэлевізара Аляксандр Літвіновіч з Сухопаля
Працягваем знаёміць вас са шчаслівымі ўладальнікамі тэлевізараў у рамках нашага сумеснага з магазінам "Стройка" конкурсу!
У сваю ўдачу верыў жыхар аг. Сухопаль Аляксандр Літвіновіч.. Верыў моцна і, можна сказаць, аддана. На працягу многіх дзесяцігоддзяў ён прымаў удзел у конкурсах, акцыях і гульнях «Раённых будняў». Але ні аднаго разу не прыцягваў увагу ўдачы ў свой бок.
— Таму моцна здзівіўся, калі мне патэлефанавалі з рэдакцыі і прызначылі сустрэчу для ўручэння гэтага каштоўнага падарунка, — расказвае наш сухопальскі чытач. — Менавіта ўвага для мяне — самае каштоўнае, магчымасць сустрэцца з людзьмі, якія рыхтуюць настолькі цікавую газету. Прыемна, што пабачыўся з тымі, хто піша пра перадавікоў сельгасвытворчасці, пра пружанскіх спартсменаў. Гэтыя артыкулы для мяне найцікавейшы













