Дарагія сябры!
Прыміце віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Гэтае светлае свята заўсёды напоўнена дабрынёй і радасцю зносін, яно дорыць адчуванне шчасця, душэўнага цяпла і нязменна натхняе на новыя здзяйсненні.
У гэтыя дні мы падводзім вынікі адыходзячага года і разумеем, што, нягледзячы на ўсе выклікі і складанасці, ён зрабіў нас мацней, даў неацэнны вопыт і яшчэ раз пацвердзіў, што настойлівасць, мэтанакіраванасць і адданасць сваёй справе дазваляюць вырашыць любыя пытанні.
Няхай новы 2024 год падорыць усім дабрабыт і росквіт, радасць і поспех! Хай стане годам надзей, якія спраўдзіліся, і рэалізаваных планаў.
Шчасця, міру, дабра вам і вашым блізкім!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў
Васілій Васільевіч Радзівончык, жыхар Пружан:
— Выпісваю раённую газету ўжо 25 гадоў. Не ўсе матэрыялы мне падабаюцца, але лічу, што з прыходам цяперашняга галоўнага рэдактара выданне змянілася ў лепшы бок. Газета ажывілася, яе прыемна ўзяць у рукі, цікавае інфармацыйнае поле. Тут працуюць добрыя карэспандэнты. Асабліва хачу выдзеліць Уладзіслава Шпарлу, Ірыну Сядову.
Вельмі добра, што на першай старонцы даецца змест значных матэрыялаў, якія размяшчаюцца ў газеце. Мяне не цікавяць аб’явы, спачуванні, а толькі жывыя матэрыялы: пра жыццё нашага раёна, яго развіццё. Люблю чытаць артыкулы, у якіх расказваецца пра дзейнасць цяперашняга нашага старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча.
Газеце жадаю дзейнічаць, жыць, больш цікавых матэрыялаў, больш крытычных публікацый. Жадаю павеліч
Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый.
На бягучым тыдні прадстаўнічая камісія зрабіла агляд прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, якія падалі заяўкі да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе. Адзначым, што як горад, так і сельскія населеныя пункты ў гэтым годзе добра падрыхтаваліся да святаў, рознакаляровая ілюмінацыя расквеціла літаральна ўвесь раён.
Навагодняе ўпрыгожванне ААТ "Ружаны-Агра".
У выніку ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны» прызнаны пераможцамі з выплатай грашовай прэміі ААТ «Ружаны-Агра» (першае месца), ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» (другое месца), ААТ «Агра-Калядзічы» (трэцяе месца).
Афармленне тэрыторыі да Новага года ААТ "Пружанскі малочны камбінат".
У намінацыі