Наша апытанне. Цуд пачынаецца з… ёлкі
Так лічыць юны жыхар Пружан Мікалай Антакоў (на здымку), а да яго далучаюцца ўсе, хто ў перадсвяточныя дні пабываў на ёлачным базары.
Карэспандэнты пабывалі на ёлачным базары, наладжаным на базе Пружанскага лясгаса. Аказалася, што жадаючых набыць жывую ялінку або прыгожы букет з галінак хвоі веймутавай нямала. Дапамагалі ў выбары прыгажуні і яе ўпакоўцы інжынер-энергетык лясгаса Дзмітрый Смурага, інжынер-лесапатолаг Сяргей Чэрнік, а таксама загадчыца гаспадаркі Кацярына Жалнерчык.Нацешыўшыся перадсвяточнай атмасферай, мы пацікавіліся ў наведвальнікаў ёлачнага базару, як яны рыхтуюцца да Новага года і чаму аддаюць сваю перавагу жывым ёлкам.
Эдуард Канановіч:
— Да Новага года пачынаем рыхтавацца загадзя. Кожны год купляем жывую ёлку ці яе галінкі, бо пах хвоі сапраўды надае


