Воскресенье, 16 августа 2026

День: 29.12.2023

Праграма святочных навагодніх мерапрыемстваў у Пружанах на 1 студзеня

Праграма святочных навагодніх мерапрыемстваў у Пружанах на 1 студзеня

Актуально, Афиша, Культура, Новости
Праграма святочных навагодніх мерапрыемстваў у Пружанах 1 студзеня 2024 года: 01.30-05.00 — танцавальна-забаўляльная праграма «Навагодняя ноч» на пляцоўцы каля Воднага палаца; 01.30-05.00 — святочная дыскатэка «З Новым годам!» у дысказале Пружанскага гарадскога Палаца культуры; 18.00-21.00 — музычна-забаўляльная праграма «Навагодняе свята ля ёлкі» на цэнтральнай плошчы па вул. Савецкай; 21.00-00.00 — тэматычная дыскатэка «Навагодняя» ў дысказале Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

У перамог ёсць імёны! І яны прагучалі падчас раённай цырымоніі «Дараванне 2023» (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Молодёжный клуб, Новости
Яшчэ да пачатку ўрачыстасці яе герояў і гасцей сустракала імправізаваная выстава-кірмаш, якая была арганізавана работнікамі аддзела культуры райвыканкама, творчымі аб’яднаннямі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, Палаца культуры, а таксама пружанскімі рамесніцамі Святланай Крывашэй, Раісай Баюра і Наталляй Курыловіч. Сёлетняя цырымонія ўзнагароджання таленавітых навучэнцаў школ і выхаванцаў пазашкольных устаноў раёна «Дараванне 2023» прайшла з захаваннем адразу некалькіх традыцый. Першая з іх — атрыманне высокіх узнагарод з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца і намесніка старшыні райвыканкама Руслана Супрыновіча. Варта дадаць, што першыя асобы раённай улады ў час свайго юнацтва таксама вызначаліся высокай п
Пружанскія гімназісты пабывалі на экскурсіі ў Савеце Рэспублікі

Пружанскія гімназісты пабывалі на экскурсіі ў Савеце Рэспублікі

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Официально
На мінулым тыдні вучні 11-х класаў гімназіі г. Пружаны здзейснілі экскурсію ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мэтай экскурсіі стала практычнае замацаванне матэрыялаў аб прававой і заканадаўчай сістэме нашай дзяржавы, якія вывучаюцца на ўроках грамада-знаўства. Для школьнікаў была праведзена грунтоўная экскурсія па залах Савета Рэспублікі, падчас якой гімназісты даведаліся пра гісторыю самога будынка Савета, атрымалі звесткі пра тое, як стваралася верхняя палата нашага парламента. У зале пасяджэнняў адбылася сустрэча вучняў са старшынёй пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаілам Русым. Сенатар расказаў гімназістам пра бягучую сітуацыю ў краіне ў галіне эканомікі, унутранай і знешняй палітыцы. Міхаі
Як будзе працаваць Пружанская ЦРБ у навагоднія і калядныя святы

Як будзе працаваць Пружанская ЦРБ у навагоднія і калядныя святы

Актуально, Здоровье, Новости
Адміністрацыя Пружанскай ЦРБ паведамляе, што падчас навагодніх і калядных свят установа і структурныя падраздзяленні будуць працаваць па наступным графіку: 30 снежня 2023 г. і 6 студзеня 2024 г. — па графіку работы ў суботні дзень, з 9.00 да 15.00 гадзін, 31 снежня 2023 г. — па графіку работы ў выхадны дзень, 1, 2 і 7 студзеня 2024 г. — па графіку работы ў святочны дзень. Пры неабходнасці атрымання экстранай медыцынскай дапамогі ў гэтыя дні просяць выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103 або звяртацца ў прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ (уваход — з боку былой жаночай кансультацыі/неўралагічнага корпуса).