Падпіска на «раёнку» — выдатны навагодні падарунак!
Святлана Іванаўна, жыхарка г. Пружаны:
— Чытанне газеты ў цесным сямейным коле — гэта ўжо добрая традыцыя. Любоў да «раёнкі» прывіла мне мама Любоў Міхайлаўна Ільяшэвіч, якая жыве ў Белавусаўшчыне. Бацькі заўсёды выпісвалі газету і сёння не здраджваюць сяброўству з ёй. У якасці навагодняга падарунка матулі хачу аформіць падпіску на «Раённыя будні».
У вашай і нашай газеце заўсёды з цікавасцю чытаю палітычныя навіны. Люблю старонкі пра сад і агарод, падабаецца адкрываць новыя рэцэпты і даведвацца парады са свежага гараскопа. Ды што казаць, і сама, выкладчык каледжа, неаднойчы была на газетных старонках!
У новым годзе хацелася б і надалей бачыць у «буднях» матэрыялы пра нашых выпускнікоў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, дасягаюць высокіх паказчыкаў у працы. І хочацца, каб я



