Воскресенье, 16 августа 2026

День: 23.12.2023

Лукашэнка павіншаваў БЕЛТА са 105-годдзем

Лукашэнка павіншаваў БЕЛТА са 105-годдзем

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва са 105-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Больш за стагоддзе калектыў галоўнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі кожны дзень, ідучы ў нагу з часам, піша летапіс краіны. За гэтыя гады ў матэрыялах навін і фатаграфіях БелТА знайшлі адлюстраванне ўсе эпахальныя падзеі з жыцця нашага народа", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларускае тэлеграфнае агенцтва - адзін з найбольш аўтарытэтных і запатрабаваных медыярэсурсаў краіны, крыніца аб'ектыўнай інфармацыі як для айчыннай, так і для замежнай аўдыторыі. "Пры гэтым, захоўваючы найлепшыя традыцыі айчыннай журналістыкі, яно заўсёды было першапраходцам у выкарыс
Першынство раёна па міні-футболе сярод школ першай групы

Першынство раёна па міні-футболе сярод школ першай групы

Актуально, Здоровье, Новости, Спорт, Фотофакт
З 15 па 18 снежня 2023 г. у ДЮСШ-1 г. Пружаны праходзіла першынство раёна па міні-футболе сярод школ першай групы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел вучні 4-ых класаў і маладзей. Каманды гулялі па кругавой сістэме. Барацьба разгарэлася нежартоўная! Да апошняга дня не было ясна, хто ж апынецца на прызавых месцах. Усё вырашылася 18 снежня ў апошніх гульнях. Каманда СШ № 5 набрала такую ж колькасць ачкоў, як і СШ № 3. Але па рэгламенце спаборніцтваў, улічваючы асабістую сустрэчу паміж сабой, на трэцяе месца выйшла СШ № 3. Каманды гімназіі і СШ № 1 таксама мелі аднолькавую колькасць ачкоў, і толькі ў асабістай сустрэчы вучні першай школы дзякуючы перамозе, сталі пераможцамі турніру, гімназісты аказаліся на другой прыступцы п‘едэстала. Каманда-пераможца і каманды-прызёры былі ўзнагар
Дырэктар Пружанскага  каледжа Дзмітрый Чайкоўскі

Дырэктар Пружанскага каледжа Дзмітрый Чайкоўскі

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
На здымку: Дзмітрый Чайкоўскі (злева) падчас святкавання 70-гадовага юбілею каледжа з дырэктарам ДУ «Рэгіянальны цэнтр метадычнага забеспячэння прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці» Андрэем Кавалеўскім. Пад рубрыкай «Асоба» мы будзем расказваць у «раёнцы» пра людзей, якія сваёй дзейнасцю, асабістым жыццём могуць служыць прыкладам для сваіх землякоў, як для юных, так і сталых. І адкрывае нашу галерэю асоб раёна дырэктар УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Дзмітрый Чайкоўскі. Канечне, кожны з нас сам выбірае жыццёвую дарогу. Адзін бачыць шчасце ў сабе любімым, а па-за дзвярыма свайго дома — і трава не расці. Здаецца, і няма нічога ў гэтым дрэннага, але часам менавіта абыякавасць прыводзіць да таго, што мы не хочам бачыць гора іншых людзей, працягнуць руку дапамогі, прос
Марафон добрых спраў

Марафон добрых спраў

Актуально, Милосердие, Новости, Фотофакт
Не толькі дзеці радуюцца падарункам: у гэтыя святочныя дні мы імкнёмся дайсці да ўсіх людзей, хто мае патрэбу ў клопаце, спагадзе. Да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» далучыўся калектыў Пружанскага раёна газазабеспячэння: прадстаўнікі прадпрыемства на гэтым тыдні наведалі Сухопальскую бальніцу сястрынскага догляду. Як расказала загадчыца медыцынскай установы Ірына Фурса, на бягучы момант тут знаходзяцца 24 пажылыя пацыенты. — Кожны з нашых пастаяльцаў пражыў доўгае жыццё, мае ўласныя звычкі. Вельмі хочацца стварыць для іх як мага больш камфорту, няхай і ва ўмовах інтэрната, — зазначыла Ірына Уладзіміраўна. — Таму мы рады ўсім гасцям, якія дораць нам дадатковую зручнасць для абслугоўвання састарэлых. На гэты раз начальнік Пружанскага РГЗ Анатолій Рахавецкі прывёз з