Першынство «Белавежская пушча» прайшло ў Водным палацы нашага горада
Сапраўднай праверкай навыкаў напярэдадні новага года стала для пружанскіх плыцоў адкрытае першынствоСДЮШАР № 2 «Белавежская пушча». Яно адбылося ў Водным палацы ў мінулую пятніцу.
Праграма спаборніцтваў ўключала дзве дысцыпліны: 50 метраў на спіне і стаметроўку комплексным плаваннем. Калі з першай усё зразумела, то ў рамках другой трэба было праплыць адрэзкі па 25 м чатырма рознымі стылямі — батэрфляем, на спіне, брасам і, нарэшце, вольным.
У агульнай колькасці на дарожкі ў рамках спаборніцтваў выйшла больш за 100 спартсменаў усіх трэнераў па плаванні, якія вядуць падрыхтоўку на базе СДЮШАР № 2. Змагаліся за перамогу хлопцы і дзячўчаты 2012-2014 г.н. і маладзейшыя. Па-за конкурсам прымалі ўдзел таксама плыўцы 2008-2011 г.н.
У выніку чэмпіёнкай сярод дзяўчат 2012-2





