Воскресенье, 16 августа 2026

День: 20.12.2023

Рэклама ў «раёнцы» — рухавік бізнесу!

Рэклама ў «раёнцы» — рухавік бізнесу!

Актуально, Новости, Фотофакт
Сяргей Іванавіч, жыхар г. Пружаны: — З раённай газетай знаёмы з ранняга дзяцінства. Родам з вёскі Бакуны-2, і бацькі заўсёды выпісвалі «раёнку», уся наша сям’я любіла і любіць яе чытаць. У першую чаргу, калі адкрываю свежы нумар, праглядаю старонку з аб’явамі і рэкламай. Мы з жонкай — індывідуальныя прадпрымальнікі, у нас сямейны бізнес, таму не раз змяшчалі рэкламу ў «Раённых буднях». Можна сказаць, што пра нас ведаюць у тым ліку дзякуючы мясцовай газеце. Размяшчаць аб’явы і рэкламу ў «раёнцы» раю ўсім: яна дапамагае прасоўванню вашых тавараў ці паслуг. Так, сёння многае ёсць у інтэрнэце, але і папяровую газету адкідаць убок не варта. Яшчэ мне падабаюцца матэрыялы пра сад і агарод, люблю пачытаць «АўтаБудні». Пытаннямі ж падпіскі звычайна займаецца жонка, будзем выпісваць «Р
Нашы спартсмены паказалі добры вынік

Нашы спартсмены паказалі добры вынік

Актуально, Новости, Спорт, Фотофакт
7-8 снежня ў Брэсце праходзіла абласная спартакіяда сярод ДЮСШ, СДЮШАР, ЦАР па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2009-2010 г.н. За Пружанскую ДЮСШ № 1 выступалі як навучэнцы гэтай школы, так і выпускнікі, якія займаюцца зараз у Брэсцкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Нашы спартсмены паказалі добры вынік. Першае месца ў бегу на 400 м заняў Андрэй Літвіновіч. Андрэй таксама не пакінуў шанцаў сваім сапернікам і ў бегу на 800 м, пераадолеўшы дыстанцыю за 2 мінуты 16,18 сек. А ў бегу таксама на 400 м і на 800 м сярод дзяўчат не было роўных нашай зямлячцы Валянціне Патоцкай. Не мог не парадаваць сваіх трэнераў і ўсіх пружанцаў Анатоль Хоміч. У штурханні ядра ён атрымаў узнагароду вышэйшай пробы. Але самае цікавае адбывалася ў эстафетах. Андрэй Літвіновіч, Арсеній Казлоўскі і
Віфлеемскі агонь дастаўлены ў касцёлы нашага раёна

Віфлеемскі агонь дастаўлены ў касцёлы нашага раёна

Актуально, Новости, Фотофакт
Магчымасць дакрануцца да сапраўднага сімвала Нараджэння Хрыстова сёлета зноў атрымалі вернікі Пружаншчыны. На мінулым тыдні ў касцёлы раёна быў дастаўлены Віфлеемскі агонь. Традыцыі перадачы гэтага незгасальнага сімвала аднаго з самых светлых хрысціянскіх свят сёлета спаўняецца 37 гадоў. Упершыню агонь узялі з Базілікі, якая лічыцца месцам нараджэння Ісуса Хрыста, у 1986 годзе. Акцыя перадачы агню тады была арганізавана з мэтай дапамогі дзецям-інвалідам. Віфлеемскі агонь у Беларусь прывозяць ужо больш за 25 гадоў запар. Першым храмам, куды даставілі святло на мінулым тыдні, стаў кафедральны касцёл святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Дэвіз акцыі распаўсюджвання агню ў 2023-м — «Будзем ствараць мір», а гэтую пачэсную і вельмі адказную місію, зноў жа па добрай традыцыі, бяруць на