Пятница, 4 сентября 2026

День: 19.12.2023

22 снежня энергетыкі адзначаць сваё прафесійнае свята!

22 снежня энергетыкі адзначаць сваё прафесійнае свята!

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Электраслесары міні-ЦЭЦ Андрэй Луцкевіч і Уладзімір Субота. Рыхтуючы святочны стол ля ззяючай агеньчыкамі ёлкі або зараджаючы гаджэты, каб фатаграфаваць урачыстасць, мы нават не задумваемся аб той дапамозе, якую нам аказваюць у гэты момант сотні людзей. Маем на ўвазе энергетыкаў, чыя нястомная праца, штодзённа і кругласутачна, гарантуе стабільнае энергазабеспячэнне. 22 снежня работнікі Пружанскіх электрасетак разам з тысячамі спецыялістаў энергетычнай сферы краіны будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. Сярод іх — і электраманцёр Мікалай Ніпарка, сапраўдны прафесіянал сваёй справы (на здымку). Зразумела, пры падвядзенні вынікаў працы ў бягучым годзе філіяла РУП «Брэст-энерга» Пружанскія электрычныя сеткі варта пацікавіцца чарговымі здабыткамі і дасягненнямі. Пра іх мы да
Агульнагарадскі бацькоўскі сход

Агульнагарадскі бацькоўскі сход

Актуально, Культура, Новости, Фотофакт
Сёлетні агульнагарадскі бацькоўскі сход прайшоў пад дэвізам «Дабрабыт дзяцей — надзейная гарантыя паспяховай будучыні». Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны выступленні прамоўцаў, у такім жа ключы мерапрыемства распачалі і ўдзельнікі агітбрыгады гімназіі. Дзеці звярнуліся да дарослых з просьбай не дапускаць жорсткасці да сваіх сыноў і дачок, звяртаць увагу на іх праблемы і дапамагаць у складаных жыццёвых абставінах. — Мы прывыклі ў тых сітуацыях, калі падлетак учыніць злачынства ці якое-небудзь правапарушэнне, «шукаць вінаватых», — працягнуў раскрываць распачатую тэму намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. — У якасці прычын такога здарэння называем дрэннае выхаванне, негатыўны ўплыў кампаній, збег абставінаў… Хаця асноўная віна на дарослых, на нас саміх — бацьках, педагог
Запаліліся агеньчыкі на ёлках!

Запаліліся агеньчыкі на ёлках!

Актуально, Новости, Фотофакт
15 снежня ў Пружанах быў дадзены старт сезона навагодніх святаў, а таксама дабрачынных акцый. Можа, надвор’е не радуе белым снегам, але Новы год ужо на парозе. І дзеці, і дарослыя заўсёды чакаюць самае чароўнае свята. Які ж Новы год можна ўявіць без прыгожа ўбранай ёлкі? А без карагодаў, танцаў, забаў і гульняў? Усё гэта было ўключана ў святочную праграму свята каля галоўнай ёлкі Пружан. 15 снежня на гарадской плошчы па вуліцы Савецкай прайшло ўрачыстае адкрыццё навагодняга сезона — запальванне агеньчыкаў на галоўнай ёлцы Пружан, якое з радасцю наведалі вучні школ горада. Але навагоднія і калядныя святы — гэта не толькі карагоды вакол ёлак і віншаванні Дзеда Мароза. У гэтыя дні збываюцца самыя нязбыўныя мары, а стаць добрым чараўніком здольны любы жадаючы. Пра гэта нагад
Лукашэнка адобрыў праект змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС у сферы электроннага гандлю

Лукашэнка адобрыў праект змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС у сферы электроннага гандлю

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС, які закранае сферу электроннага гандлю. Адпаведны ўказ нумар 391 кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Праект міжнароднага дагавора, у прыватнасці, рэгулюе парадак і ўмовы перамяшчэння праз мытную граніцу ЕАЭС тавараў электроннага гандлю. Прадугледжваецца стварэнне інстытута аператара электроннага гандлю, які будзе забяспечваць на прасторы саюза лагістыку і мытнае афармленне аперацый з таварамі, якія набываюць фізічныя асобы ў інтэрнэце. У праекце