Воскресенье, 16 августа 2026

День: 18.12.2023

Рэцэпты на Біс. Цукаты з гарбуза

Рэцэпты на Біс. Цукаты з гарбуза

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Рэцэпт ад загадчыцы аддзела насенняводства Брэсцкай АСГДС Наталлі КУЗЬМІЧ Незвычайныя і вельмі карысныя стравы можна прыгатаваць са звычайнага гарбуза. Нават цукаты зрабіць. Інгрэдыенты: гарбуз невялікі — 1 шт. (прыкладна 3 кг),лімон — 1 шт.,цукровы сіроп — на 200 г цукру 200 мл вады,крухмал бульбяны — 1 ст. лыжка,цукровая пудра— 2 ст. лыжкі. Прыгатаванне Гарбуз ачышчаем ад лупіны, семак і валакністага змесціва. Мякаць наразаем кавалачкамі памерам прыкладна з грэцкі арэх. Лімон мыем і наразаем долькамі разам са шкуркай. Ваду закіпяціць, усыпаць цукар, калі ён растварыцца, дадаць лімон, кіпяціць 5 мінут. Пакласці ў гэты сіроп кавалачкі гарбуза, перамяшаць і кіпяціць яшчэ 10 мінут. Адкінуць гарбуз на сіта або друшляк, каб вадкасць крыху сцякла, а потым перакласці на бл
Не драўляныя, а сапраўды «вогненныя» падарункі чакаюць падпісчыкаў! Конкурс для чытачоў і падпісчыкаў

Не драўляныя, а сапраўды «вогненныя» падарункі чакаюць падпісчыкаў! Конкурс для чытачоў і падпісчыкаў

Актуально, Новости
Вось і чарговы год падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. А мы пачынаем свой традыцыйны конкурс для чытачоў і падпісчыкаў. На гэты раз малюнак, які прапануем склеіць з фрагментаў, будзе яркім і каляровым. Усяго фрагментаў запланавана шэсць. Мы будзем змяшчаць іх у суботніх нумарах, а вынікі падвядзём у другой палове студзеня 2024 года. Як і раней, фрагменты трэба будзе наклеіць на паштоўку ці паперу і даслаць або прынесці ў рэдакцыю. Калі верыць усходняму календару, нас чакае год Дракона. Таму разам з магазінам «Стройка» рэдакцыя вырашыла зрабіць сваім падпісчыкам сапраўды «вогненныя» падарункі да 2024 года: тры тэлевізары з дыяганаллю 24 дзюймы. Заставайцеся з намі ў Новым годзе!
Як супрацьстаяць вірусам?

Як супрацьстаяць вірусам?

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия, Фотофакт
«Мороз и солнце — день чудесный!» — пісаў А.С. Пушкін. Але не заўсёды зіма бывае даспадобы. Для таго, каб гульні на снезе і зімовыя святы былі ў радасць, варта паклапаціцца аб сваім здароўі. Каб даведацца пра захворванні ў зімовы перыяд і меры іх прафілактыкі, мы звярнуліся да валеолага УАЗ «Пружанская ЦРБ» Алены Крачко. — Алена Міхайлаўна, зімовыя халады сёлета пачаліся раней звычайнага. Ці павялічылася ў сувязі з гэтым захваральнасць на грып і рэспіраторныя інфекцыі? — Так, захваральнасць на грып паступова павялічваецца. Але ў параўнанні з мінулым годам лічбы адрозніваюцца нязначна. У нас, як і паўсюдна ў Еўрапейскім рэгіёне, дамінуюць вірусы грыпу А (пераважаюць A (H1N1) і A (H3N2). Выяўлена вельмі нязначная колькасць вірусаў грыпу B. Але ў асноўным усё ж пакуль цыркулююць
Лукашэнка: супрацоўніцтва са Святым Прастолам і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасць для Беларусі

Лукашэнка: супрацоўніцтва са Святым Прастолам і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасць для Беларусі

Актуально, Новости, Президент, Фотофакт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з днём нараджэння і 70-годдзем свяшчэнніцкага прызвання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага Лідара. «На працягу многіх гадоў Вы нястомна несяце святло, дабро і любоў, дзеліцеся мудрасцю, аддаяце кожнаму кавалачак свайго сэрца», – гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы ў гэты святочны дзень падзякаваў Папу Рымскаму Францыску за яго малітвы і клопат пра Беларусь і яе вернікаў, дружбу і павагу. «З цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу і шчырую размову», – заўважыў беларускі Лідар. Супрацоўніцтва са Святым Прастолам мела і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасць для Беларусі, падкрэсліў Прэзідэнт. «Нягледзячы на перашкоды, з якімі мы сутыкаемся, Мінск і Ватыкан імкнуцца да захавання ўсто