Пятница, 4 сентября 2026

День: 17.12.2023

Лідарам Кітая і Кеніі быў падораны пружанскі сыр!

Лідарам Кітая і Кеніі быў падораны пружанскі сыр!

Актуально, Новости, Президент, Экономика
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў вялікае міжнароднае турнэ. Кіраўнікі дзяржаў падчас такіх сустрэч па традыцыі абменьваюцца падарункамі. Адным з такіх для старшыні КНР і Прэзідэнта Кеніі сталі кошыкі з прадуктамі, у якіх мы заўважылі і пружанскі сыр! Свайму кітайскаму калегу наш Прэзідэнт перадаў у тым ліку і кошык з беларускімі прадуктамі, а таксама эксклюзіўны набор цукерак. На кадрах з відэа, зробленым інфармагенцтвам БЕЛТА, добра бачны сыр лінейкі «VAN GOLD» вытворчасці ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Таксама тэлеканал СТВ апублікаваў відэа, на якім бачна, што Прэзідэнту Кеніі Аляксандр Лукашэнка перадаў падобны кошык з прадуктамі, сярод іх, зноў жа, быў пружанскі сыр. Такім чынам, прадукцыя з Пружан і #1рэгіёна (а ў кошыках можна было ўбачыць яшчэ пінск
Вынікі лістапада

Вынікі лістапада

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Апошні восеньскі месяц выдаўся багатым на прафесійныя святы, шматлікія ўшанаванні і прыемныя навіны пра перамогі пружанцаў на самым розным узроўні. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне як на газетных старонках, так і ў нашых інтэрнэт-рэсурсах. Давайце разам падвядзём вынікі лістапада, успомнім, пра што чыталі, а магчыма, з нечым пазнаёмімся ўпершыню. Калі казаць пра наш сайт budni.by, то колькасць наведванняў у мінулым месяцы павялічылася: у кастрычніку мясцовай інфармацыяй зацікавіліся 13,7 тыс. карыстальнікаў, у лістападзе — 14,2 тыс. Што ж выйшла ў пяцёрку лідараў? Першае месца па праглядах — у інфармацыі пра ўшанаванне педагагічнай дынастыі з Пружанскага раёна на свяце ў абласным цэнтры. Безумоўна, зацікавіў наведвальнікаў рэпартаж з урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню р
Трактарыст-машыніст ААТ «Ліноўскае» Валерый Амельянчук

Трактарыст-машыніст ААТ «Ліноўскае» Валерый Амельянчук

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Далёка не кожны працаўнік можа трапіць на Дошку гонару. Трэба сваім мазалём даказаць, што ты заслужыў гэтага, задаваць тэмп у рабоце, быць прыкладам для астатніх. А гэта не так і проста. У дадзеным выпадку немалаважным з’яўляецца і той факт, ці ўкладвае чалавек душу ў работу, а не ходзіць на працу, як на катаргу, толькі б адбыць з васьмі да сямнаццаці і подбегам дадому. А, напрыклад, у сельскай гаспадарцы, мы ведаем, наогул жа можа быць ненармаваны рабочы дзень — пасяўная, уборка, той жа тэрміновы рамонт тэхнікі. Калі так разважаць, то тады і нездарма ў адміністрацыйным будынку ААТ «Ліноўскае» вісіць сярод іншых фотаздымак трактарыста-машыніста Валерыя Амельенчука. Сапраўды, механізатар заслужыў гэтага сваім шчырым стаўленнем да працы, сумленнасцю ў адносінах да людзей і сціпласцю: