Вторник, 14 июля 2026

День: 16.12.2023

Дабрачынная акцыя

Дабрачынная акцыя

Актуально, Милосердие, Новости, Фотофакт
Новы год — гэта час цудаў, агеньчыкаў, прысмакаў, карагодаў і, канечне ж, падарункаў. Кожнаму дзіцяці прыемна зазірнуць пад ёлачку і ўбачыць там менавіта тое, аб чым пісалася ў лісце да Дзеда Мароза. На жаль, не ўсе дзеці могуць адчуць радасць ад жаданага падарунка. Дзеці, якія зараз жывуць у сацыяльным прытулку, як і ўсе іншыя малыя, таксама вераць у цуды і чакаюць іх. Стаць тым добрым чараўніком, што выконвае жаданні, можа кожны, дзякуючы ў тым ліку і дабрачыннай акцыі, што зараз праходзіць у магазіне «Дзіцячы свет» у Пружанах. Калі заходзіш у краму «Дзіцячы свет», адразу можна ўбачыць прыгожую кампазіцыю з дзвюх ёлачак, паміж якімі ёсць месца для падарункаў. Гэтыя падарункі прызначаны дзецям, якія зараз знаходзяцца без бацькоў. Дабрачынную акцыю штагод праводзяць Пружанскае р
Карта навучэнца

Карта навучэнца

Актуально, Новости, Фотофакт, Экономика
Калі два дзесяцігоддзі таму ў карыстанні пачалі з’яўляцца плацёжныя карткі, многія называлі іх «пластыкавым кашальком». Сапраўды, гэты фінансавы інструмент выкарыстоўваўся ў асноўным для зняцця наяўных грошай. Паступова з развіццём абслугоўваючай інфраструктуры стаўленне да картак мянялася. І сёння многія людзі літаральна месяцамі не трымаюць у руках наяўных грошай. Разлікі праз тэрміналы і інтэрнэт-рэсурсы, перавод грошай і іншыя фінансавыя транзакцыі ажыццяўляюцца віртуальна. Больш таго, банкі даўно ўжо разглядаюць плацёжныя карткі як пасведчанні асобы. Насамрэч, мінула толькі 20 гадоў, і інструментарый плацёжных картак істотна пашырыўся. З улікам гэтага можна смела прагназаваць, што ў бліжэйшым будучым банкі яшчэ не адзін раз здзівяць новымі прапановамі. Пацвярджэннем таму з’яўл
АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАННЯ

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАННЯ

Актуально, Единый день голосования, Новости
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук 13 снежня сустрэлася з калектывам Пружанскага аўтапарка № 11. Сустрэча праводзілася ў рамках інфармавання аб будучай электаральнай кампаніі. Таццяна Гаманчук прадставіла да ўвагі супрацоўнікаў аўтатранспартнага прадпрыемства своеасаблівы даведнік па адзіным дні галасавання, які прызначаны на 25 лютага 2024 года. Свой аповед Таццяна Юр’еўна суправаджала медыйным паказам. Паведаміла аб прававых асновах правядзення і прызначэння выбараў, аб сістэме выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў, растлумачыла, хто можа быць абраным, хто — выбаршчыкам. Таксама паведаміла аб сістэме стварэння выбарчых камісій, правядзенні іх пасяджэнняў, аб парадку і тэрмінах разгляду зваротаў. Акрамя гэтага, расказала аб патрабаваннях да асобы, якая выл