Аб’явы ў «раёнцы» дапамагаюць знайсці работу
Ганна Аляксандраўна, жыхарка г. Пружаны:
— Майму сяброўству з газетай — 23, ужо амаль 24 гады! Як толькі прыехала на адпрацоўку на Пружаншчыну, так і пазнаёмілася з ёй, стала выпісваць. Зараз у асноўным знаёмлюся са свежымі нумарамі на працы.
Больш за ўсё цікавяць інтэрв’ю з прадстаўнікамі ўлады, тлумачэнні змен у заканадаўстве, з задавальненнем чытаю пра штосьці новае ў жыцці розных устаноў. Люблю праглядаць аб’явы — дзякуючы ім двойчы знайшла работу. Так што мне сапраўды ёсць за што падзякаваць «Раённым будням», і, карыстаючыся магчымасцю, я гэта з задавальненнем раблю.
Калі выбіраць паміж друкаванай і электроннай версіяй, то аддам перавагу першай. Уласна, як і друкаваным кнігам. Хаця часам праглядаю «раёнку» ў інтэрнэце. Прыемна, што газета цяпер каляровая. А яшчэ матуля,





