Святочнае адкрыццё навагодняй ёлкі адбудзецца 15 снежня ў пасёлку Сонечным
Зарад бадзёрасці рыхтуюцца падарыць усім работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Гасцей чакае арыгінальнае навагодняе афармленне пляцоўкі, фотазоны, сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, забаўныя гульні, вясёлыя танцы, салодкасці і многае іншае.
Пачатак у 17.30 гадзін, абавязкова прыходзьце і прыязджайце!



