Урачыстае адкрыццё навагодняга сезона і запальванне агеньчыкаў на галоўнай ёлцы горада пройдзе ў Пружанах 15 снежня
На цэнтральнай гарадской плошчы, каля гарадскога Палаца культуры, 15 снежня ў 12.00 гадзін адбудзецца ўрачыстае адкрыццё навагодняга сезона «Стартуем у Новы год!».
Гасцей чакаюць:
урачыстае адкрыццё акцыі «Нашы дзеці»,гульні, танцы, песні, забавы, карагоды,цырымонія запальвання агеньчыкаў на галоўнай ёлцы Пружан!





