Вторник, 14 июля 2026

День: 07.12.2023

Адзінаццацікласнікаў Пружаншчыны і іх бацькоў 9 снежня запрашаюць на раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства

Адзінаццацікласнікаў Пружаншчыны і іх бацькоў 9 снежня запрашаюць на раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства

Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Пройдзе яно ў суботу, 9 снежня, у Пружанскім гарадскім Палацы культуры. У прафарыентацыйным мерапрыемстве «Прафесія.by: шануем спакой, ствараем будучыню!» прымуць удзел прадстаўнікі мясцовага кіравання, сельгаспрадпрыемстваў, іншых арганізацый і ўстаноў раёна. Будзе карысна, цікава і пазнавальна. Пачатак у 10.30 гадзін. Далучайцеся!
Жыхары Пружан Міхаіл Вайцяховіч і Алег Чарнагалаў расказваюць чытачам пра сваё незвычайнае хобі і сваіх пярнатых сяброў

Жыхары Пружан Міхаіл Вайцяховіч і Алег Чарнагалаў расказваюць чытачам пра сваё незвычайнае хобі і сваіх пярнатых сяброў

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Фотофакт
Птушка міру. Самы шматлікі прадстаўнік птушак у гарадскім асяродку. Знакаміты кур’ер… Як здагадаліся, гэта ўсё пра голуба. Дадзеная птушка, якой на сёння налічваецца каля пяцісот відаў, ужо больш за 5000 гадоў пражывае побач з чалавекам і асацыіруецца толькі з самым прыемным і незабыўным, што можа адбывацца ў жыцці кожнага. Як мужчына называе сваю каханую палавінку? Галубка мая! Буркуюць, як галубкі? Значыць, усё, захамутала, хутка будзе вяселле! Дый наогул голуб — вельмі прыгожая птушка. І для таго, каб пастаянна любавацца гэтай прыгажосцю, некаторыя жыхары нашага раёна займаюцца развядзеннем галубоў. Калі гаварыць пра наш рэгіён, на сённяшні дзень тут пражывае шэсць галубятнікаў (у пачатку 90-х было дванаццаць!), самым вопытным з іх з’яўляецца Уладзімір Шырма. Калі ўзяць той факт, шт
Карэспандэнт «Раённых будняў» «згуляў галавой» на тэлеканале «Беларусь 5». Чакаем эфіру праграмы!

Карэспандэнт «Раённых будняў» «згуляў галавой» на тэлеканале «Беларусь 5». Чакаем эфіру праграмы!

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Подписка, Профессия
На мінулым тыдні карэспандэнт газеты «Раённыя будні» Руслан Басак прыняў удзел у здымках спартыўнай віктарыны тэлеканала «Беларусь 5» пад назвай «Гульня галавой». Яшчэ ў канцы жніўня Руслан праходзіў кастынг для ўдзелу ў тэлевіктарыне. А напрыканцы лістапада яго запрасілі ў студыю Белтэлерадыёкампаніі для здымак. Удзельнікі праекта «Гульня галавой» спаборнічалі ў чатырох перыядах, падчас якіх галоўны суддзя задаваў пытанні на спартыўную тэматыку. У першых трох этапах за правільны адказ удзельніку налічваліся 5 балаў, за няправільны балы здымаліся. У апошнім, чацвёртым, перыядзе гульцы павінны былі самі выбіраць складанасць пытання па шкале ад аднаго да трох. Таксама ўлічваліся балы, набраныя ў папярэдніх перыядах: кожныя 10 ачкоў перавагі над сапернікам давалі права дадатковага
Жыхар раёна без прычыны пабіў аднавяскоўца

Жыхар раёна без прычыны пабіў аднавяскоўца

Новости, Происшествия
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы. Ёсць лішняя сіла ў руках — калі ласка, накіроўвай яе на карысныя справы, рабі людзям дабро. Каб потым пра цябе гаварылі як пра чалавека, які жыццё пражыў сумленна. Але ж не! Знаходзяцца сярод нас аматары паказаць сваю дужасць у іншым накірунку, хуліганскім. Як здарылася з ураджэнцам адной з вёсак раёна, які беспрычынна нанёс удары кулаком у твар жыхару таго ж населенага пункта. Пацярпеламу былі прычынены цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці. Да трох гадоў пазбаўлення волі чакае забіяку.
Пружанскія фігурысткі сярод лепшых на Алімпійскіх днях моладзі, каманда Брэстчыны — другая

Пружанскія фігурысткі сярод лепшых на Алімпійскіх днях моладзі, каманда Брэстчыны — другая

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Фінал рэспубліканскіх Алімпійскіх дзён моладзі па фігурным катанні на каньках напрыканцы мінулага тыдня прымала сталічная Малінаўка-Арэна. Удзел у спаборніцтвах прынялі спартсменкі з СДЮШАР № 2 г. Пружаны. Нашы дзяўчаты выступалі ў складзе каманды Брэсцкай вобласці. Сярод кандыдатаў у майстры спорту змагаліся Ганна Калінка і Уладзіслава Чахоўская. Першая спартсменка па выніках кароткай праграмы размясцілася на чацвёртым радку пратакола, саступіўшы канкурэнткам з Мінскага рэгіёна. Адвольная праграма стала больш паспяховай для Ганны: яна стала трэцяй. Тым не менш, па суме балаў заняла чацвёртае месца, саступіўшы ўладальніцы бронзы спаборніцтваў 2,1 бала. У ТОП-5 сярод КМС — і Уладзіслава Чахоўская. Фігурыстка шостая пасля кароткага і чацвёртая — пасля адвольнага пракату. Гэта ў вын