Дарагія сябры!
Прыміце віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Гэтае светлае свята заўсёды напоўнена дабрынёй і радасцю зносін, яно дорыць адчуванне шчасця, душэўнага цяпла і нязменна натхняе на новыя здзяйсненні.
У гэтыя дні мы падводзім вынікі адыходзячага года і разумеем, што, нягледзячы на ўсе выклікі і складанасці, ён зрабіў нас мацней, даў неацэнны вопыт і яшчэ раз пацвердзіў, што настойлівасць, мэтанакіраванасць і адданасць сваёй справе дазваляюць вырашыць любыя пытанні.
Няхай новы 2024 год падорыць усім дабрабыт і росквіт, радасць і поспех! Хай стане годам надзей, якія спраўдзіліся, і рэалізаваных планаў.
Шчасця, міру, дабра вам і вашым блізкім!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў
Васілій Васільевіч Радзівончык, жыхар Пружан:
— Выпісваю раённую газету ўжо 25 гадоў. Не ўсе матэрыялы мне падабаюцца, але лічу, што з прыходам цяперашняга галоўнага рэдактара выданне змянілася ў лепшы бок. Газета ажывілася, яе прыемна ўзяць у рукі, цікавае інфармацыйнае поле. Тут працуюць добрыя карэспандэнты. Асабліва хачу выдзеліць Уладзіслава Шпарлу, Ірыну Сядову.
Вельмі добра, што на першай старонцы даецца змест значных матэрыялаў, якія размяшчаюцца ў газеце. Мяне не цікавяць аб’явы, спачуванні, а толькі жывыя матэрыялы: пра жыццё нашага раёна, яго развіццё. Люблю чытаць артыкулы, у якіх расказваецца пра дзейнасць цяперашняга нашага старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча.
Газеце жадаю дзейнічаць, жыць, больш цікавых матэрыялаў, больш крытычных публікацый. Жадаю павеліч
Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый.
На бягучым тыдні прадстаўнічая камісія зрабіла агляд прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, якія падалі заяўкі да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе. Адзначым, што як горад, так і сельскія населеныя пункты ў гэтым годзе добра падрыхтаваліся да святаў, рознакаляровая ілюмінацыя расквеціла літаральна ўвесь раён.
Навагодняе ўпрыгожванне ААТ "Ружаны-Агра".
У выніку ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны» прызнаны пераможцамі з выплатай грашовай прэміі ААТ «Ружаны-Агра» (першае месца), ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» (другое месца), ААТ «Агра-Калядзічы» (трэцяе месца).
Афармленне тэрыторыі да Новага года ААТ "Пружанскі малочны камбінат".
У намінацыі
Так лічыць юны жыхар Пружан Мікалай Антакоў (на здымку), а да яго далучаюцца ўсе, хто ў перадсвяточныя дні пабываў на ёлачным базары.
Карэспандэнты пабывалі на ёлачным базары, наладжаным на базе Пружанскага лясгаса. Аказалася, што жадаючых набыць жывую ялінку або прыгожы букет з галінак хвоі веймутавай нямала. Дапамагалі ў выбары прыгажуні і яе ўпакоўцы інжынер-энергетык лясгаса Дзмітрый Смурага, інжынер-лесапатолаг Сяргей Чэрнік, а таксама загадчыца гаспадаркі Кацярына Жалнерчык.Нацешыўшыся перадсвяточнай атмасферай, мы пацікавіліся ў наведвальнікаў ёлачнага базару, як яны рыхтуюцца да Новага года і чаму аддаюць сваю перавагу жывым ёлкам.
Эдуард Канановіч:
— Да Новага года пачынаем рыхтавацца загадзя. Кожны год купляем жывую ёлку ці яе галінкі, бо пах хвоі сапраўды надае
Нягледзячы на тое, што мандарыны цяпер можна купіць у магазінах амаль круглы год, Новы год асацыіруецца ў большасці з нас менавіта з пахам гэтых цытрусавых. А яшчэ — з адкрыццём пад бой курантаў бутэлькі шампанскага і, зразумела, з цукеркамі, якія павінны абавязкова знаходзіцца ў падарунках ад Дзеда Мароза.
Усе гэтыя атрыбуты свята ў вялікай колькасці прадстаўлены ў прадуктовых крамах нашага райцэнтра. А што ў невялікіх вясковых магазінах? Каб даведацца пра гэта, у апошнія дні адыходзячага года мы здзейснілі невялікае падарожжна па наваколлі. І аказалася…
Аказалася, што асартымент вясковых крам сістэмы рай-спажыўтаварыства нічым не саступае гарадскому. А недзе нават і багацейшы. Гэта там, дзе прадавец, што называецца, на сваім месцы і клапоціцца пра пакупнікоў.
У магазіне аг.
У сувязі з рэзкім скарачэннем пасажырапатоку раніцай 1 студзеня 2024 года філіял «Аўтапарк № 11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе аб рабоце аўтобусаў у першую змену на прыгарадных і гарадскіх маршрутах па скарочаным графіку паводле пераліку:
— Пружаны-Аранчыцы — 5.30, 6.40, 7.35, 8.00, 9.10, 10.35, 11.41, 12.20, 14.10;
— Пружаны-Хвалава — 10.45;
— Горад 4 (Засімавічы) — 5.25, 7.35, 12.05, 13.05;
— Горад 7 (Жадзены) — 6.30;
— Горад 6 (Засімавічы, праз бальніцу) — 6.35, 7.55, 9.15;
— Горад 8 (Засімавічы, праз бальніцу) — 10.30;
— 3 Т Пружаны-Клепачы — 9.40.
Работа аўтобусаў другой змены будзе арганізавана згодна з дзеючым раскладам.
Праграма святочных навагодніх мерапрыемстваў у Пружанах
1 студзеня 2024 года:
01.30-05.00 — танцавальна-забаўляльная праграма «Навагодняя ноч» на пляцоўцы каля Воднага палаца;
01.30-05.00 — святочная дыскатэка «З Новым годам!» у дысказале Пружанскага гарадскога Палаца культуры;
18.00-21.00 — музычна-забаўляльная праграма «Навагодняе свята ля ёлкі» на цэнтральнай плошчы па вул. Савецкай;
21.00-00.00 — тэматычная дыскатэка «Навагодняя» ў дысказале Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Яшчэ да пачатку ўрачыстасці яе герояў і гасцей сустракала імправізаваная выстава-кірмаш, якая была арганізавана работнікамі аддзела культуры райвыканкама, творчымі аб’яднаннямі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, Палаца культуры, а таксама пружанскімі рамесніцамі Святланай Крывашэй, Раісай Баюра і Наталляй Курыловіч.
Сёлетняя цырымонія ўзнагароджання таленавітых навучэнцаў школ і выхаванцаў пазашкольных устаноў раёна «Дараванне 2023» прайшла з захаваннем адразу некалькіх традыцый. Першая з іх — атрыманне высокіх узнагарод з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца і намесніка старшыні райвыканкама Руслана Супрыновіча. Варта дадаць, што першыя асобы раённай улады ў час свайго юнацтва таксама вызначаліся высокай п
На мінулым тыдні вучні 11-х класаў гімназіі г. Пружаны здзейснілі экскурсію ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мэтай экскурсіі стала практычнае замацаванне матэрыялаў аб прававой і заканадаўчай сістэме нашай дзяржавы, якія вывучаюцца на ўроках грамада-знаўства. Для школьнікаў была праведзена грунтоўная экскурсія па залах Савета Рэспублікі, падчас якой гімназісты даведаліся пра гісторыю самога будынка Савета, атрымалі звесткі пра тое, як стваралася верхняя палата нашага парламента.
У зале пасяджэнняў адбылася сустрэча вучняў са старшынёй пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаілам Русым. Сенатар расказаў гімназістам пра бягучую сітуацыю ў краіне ў галіне эканомікі, унутранай і знешняй палітыцы. Міхаі
Адміністрацыя Пружанскай ЦРБ паведамляе, што падчас навагодніх і калядных свят установа і структурныя падраздзяленні будуць працаваць па наступным графіку:
30 снежня 2023 г. і 6 студзеня 2024 г. — па графіку работы ў суботні дзень, з 9.00 да 15.00 гадзін,
31 снежня 2023 г. — па графіку работы ў выхадны дзень,
1, 2 і 7 студзеня 2024 г. — па графіку работы ў святочны дзень.
Пры неабходнасці атрымання экстранай медыцынскай дапамогі ў гэтыя дні просяць выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103 або звяртацца ў прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ (уваход — з боку былой жаночай кансультацыі/неўралагічнага корпуса).
Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці і звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Адпаведны ўказ нумар 412 падпісаў 28 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
БЕЛТА
У Беларусі няма чужых дзяцей. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у Палацы Рэспублікі, прымаючы ўдзел у дабрачынным свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я шмат разоў гаварыў і паўтару, што ў Беларусі няма чужых дзяцей. Яны ўсе нашы, яны родныя. Беларусь была і будзе адкрыта для ўсіх, хто страціў мір у сваіх краінах, - запэўніў беларускі лідар. - Мы аказвалі і будзем аказваць такім дзецям дапамогу. Дзецям, у якіх вайна спрабуе ўкрасці гэта дзяцінства".
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў педагогам, выхавальнікам, настаўнікам, бацькам. "Асабліва настаўнікам і выхавальнікам. Вялікі вам дзякуй за нашых беларускіх дзяцей. Вы сапраўды валодаеце дарам. Мне здаецца, няма такога дару ў іншых людзей іншых кантынентаў, краін, як у беларускай жанчыны,
21 снежня на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта адбыўся конкурс «Аграмайстэрства», у якім прынялі ўдзел восем аграрных каледжаў рэспублікі.
Каманда Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ў складзе навучэнцаў аддзялення «Аграномія» Ксеніі Вашкевіч, Ганны Шылавай і Мікіты Сакалова заняла ганаровае другое месца.
Навучэнцаў падрыхтавалі выкладчыкі Таццяна Жогал і Вольга Ільяшэвіч.
Па інфармацыі Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа