Суббота, 7 ноября 2026

Месяц: Ноябрь 2023

Першынство па міні-футболе прайшло ў Пружанах. Якія каманды аказаліся мацнейшымі?

Першынство па міні-футболе прайшло ў Пружанах. Якія каманды аказаліся мацнейшымі?

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
На спартыўнай пляцоўцы СДЮШАР г. Пружаны прайшло першынство па міні-футболе сярод школ першай групы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел навучэнцы школ 2010 года нараджэння і маладзей. Ва ўпартай барацьбе трэцяе месца заваявала каманда сярэдняй школы № 3. Паказаўшы прыгожую гульню, другое месца заняла каманда сярэдняй школы №1 імя ЧБВА. І не пакінуўшы ніякіх шанцаў сапернікам, першае месца ўзяла каманда сярэдняй школы № 5. Адны з лепшых гульцоў першынства па міні-футболе сярод школ першай групы. аманда-пераможца і каманды-прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, а іх гульцы -- медалямі. Таксама былі адзначаны і ўзнагароджаны граматамі і прызамі лепшыя гульцы па наступных намінацыях: «Лепшы варатар» — Кузняцоў Ігнат (СШ № 1), «Лепшы абаронца» — Ярома Цімафей (СШ № 4), «Лепшы нападаючы» — Кр
Работніцы двух сельгаспрадпрыемстваў Пружаншчыны паўдзельнічалі ў рэспубліканскім форуме працаўніц вёскі ў Мінску

Работніцы двух сельгаспрадпрыемстваў Пружаншчыны паўдзельнічалі ў рэспубліканскім форуме працаўніц вёскі ў Мінску

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Колькі цяжкай працы спакон вякоў клалася на плечы жанчын… Як ніхто іншы ведаюць пра гэта тыя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, якія пражываюць у вёсцы і працуюць у сельгаспрадпрыемствах. Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, 16 і 17 лістапада, у сталіцы сабраліся якраз такія шчырыя працаўніцы з усёй краіны. У Мінску ў гэтыя дні прайшоў ужо другі па ліку рэспубліканскі форум працаўніц вёскі. Сярод тых, хто пабываў на мерапрыемстве, — аператары машыннага даення Святлана Кулік і Наталля Крохмаль з ААТ «Агра-Калядзічы», а таксама Валянціна Бабрук і Алена Бабей з ААТ «Шані-аграпрадукт» (на здымку — чацвёра злева направа). Для жанчын падрыхтавалі насычаную культурную праграму. Яны наведалі шматлікія экскурсіі і нават пабывалі ў Вялікі
Кінастужку ў рамках міжнароднага фестывалю «Лістапад» можна будзе паглядзець у пружанскім «Спадарожніку» 22 лістапада

Кінастужку ў рамках міжнароднага фестывалю «Лістапад» можна будзе паглядзець у пружанскім «Спадарожніку» 22 лістапада

Актуально, Афиша, Новости
Працягваецца ХХІХ Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», які сёлета праходзіць пад дэвізам «Ствараем будучыню», і паказ яго стужак-удзельніц у кінатэатрах Беларусі. Заўтра, 22 лістапада, у 15.00 у пружанскім кінатэатры «Спадарожнік» будзе дэманстравацца стужка, якая прадстаўлена ў праграме прэстыжнага фестывалю, — мастацкі фільм «Помилование» (12+, Расія, ваенны, драма). Кошт білета: 2 рублі 70 капеек. Запіс для арганізаваных груп гледачоў ажыццяўляецца па тэлефонах: 3-59-08, +37529 246-45-08. Па інфармацыі аддзела культуры Пружанскага райвыканкама
У Слабудцы ўзарваны будынак былой казармы на тэрыторыі вайсковай часці

У Слабудцы ўзарваны будынак былой казармы на тэрыторыі вайсковай часці

Актуально, Новости, Фотофакт
Пераважная большасць пустуючых аб’ектаў паступова вяртаецца ў абарот шляхам продажу, перадачы ў арэнду. Але адзінкі старых збудаванняў застаюцца незапатрабаванымі, часцей за ўсё з-за вялікай плошчы. Патэнцыйнаму ўласніку давядзецца планаваць, якім чынам задзейнічаць атрыманую нерухомасць, а ў дадатак — правесці аднаўленчыя работы, якія вельмі неабходны з-за працяглай адсутнасці догляду. Менавіта такі лёс напаткаў і будынак былой казармы на тэрыторыі вайсковай часці ў Слабудцы. Чатырохпавярховае збудаванне не зацікавіла магчымых інвестараў. У выніку збудаванне паступова струхлела і было прызнана аварыйна-небяспечным. Таму, як паведаміў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Талстой, райвыканкам у рамках выканання плана ліквідацыі аварыйна-небяспечных будынкаў і збудава
Дзе ўсё добра, а дзе трэба працаваць: прайшоў Дзень Шчарчоўскага сельсавета

Дзе ўсё добра, а дзе трэба працаваць: прайшоў Дзень Шчарчоўскага сельсавета

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Новости, Пушчанскі куфэрак
На мінулым тыдні прайшло выніковае пасяджэнне ў рамках Дня Шчарчоўскага сельсавета, каб вызначыць, чым можна дапамагчы мясцовым жыхарам, на што звярнуць увагу. Прэзідыум узначалілі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Мікалай Пятровіч звярнуўся да прысутных з прывітальным словам і падкрэсліў, што словы, якія прагучаць на дадзеным мерапрыемстве, ніяк не павінны разыходзіцца са справай. Калі вырашылі дапамагаць — значыць, абавязкова павінны выканаць абяцанае. Ці былі выкананы даручэнні ў Шарашэўскім сельсавеце? Спачатку быў заслуханы даклад аб выкананні пратакола даручэнняў па выніках правядзення Дня Шарашэўскага сельскага Савета ад 15.06.2023. Выконваючая абавязкі старшыні Шарашэўскага сельвыканкама Святл
Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенку, паведамляе БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы абазначыў комплекс тэм для разгляду. Абмеркаваўшы да гэтага з ваеннымі пытанні бяспекі, на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі цэнтральнымі Прэзідэнт назваў пытанні арганізацыйнага характару. Гэта планаванне прэзідэнцкага графіка (мерапрыемствы, якія ў абавязковым парадку трэба правесці); арганізацыя маючых адбыцца выбараў дэпутатаў, а таксама фарміраванне складу Усебеларускага народнага сходу; падрыхтоўка да перыяду навагодніх і калядных свят. "Я далажыў кіраўніку дзяржавы аб тых мерапрыемствах, над падрыхтоўкай якіх працуе Адміністрацыя Прэзідэнта. Гэта ў першую чаргу датычылася шэрага мерапрыемстваў бягучаг
Лукашэнка напярэдадні саміту АДКБ абмеркаваў з сілавікамі пытанні ваенна-палітычнага характару

Лукашэнка напярэдадні саміту АДКБ абмеркаваў з сілавікамі пытанні ваенна-палітычнага характару

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая пройдзе ў Мінску 23 лістапада, сабраў сілавікоў, каб абмеркаваць пытанні ваенна-палітычнага характару, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На даклад да кіраўніка дзяржавы былі запрошаны дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, міністр абароны Віктар Хрэнін і начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Уладзімір Купрыянюк. "Як вядома, паслязаўтра пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў ваенна-палітычнай арганізацыі, актыўным членам якой з'яўляецца Беларусь. Хацеў бы параіцца па шэрагу пытанняў ваенна-палітычнага характару, і перш за ўсё абароннага характару, у сферы бяспекі, і выслуха
Михаил Орда: по итогам Нюрнбергского процесса было четко определено, что ни один народ, ни одна страна не могут ставить себя выше других

Михаил Орда: по итогам Нюрнбергского процесса было четко определено, что ни один народ, ни одна страна не могут ставить себя выше других

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Прокуратура расследует факты геноцида
В эти дни 78 лет назад начался Нюрнбергский процесс, который осудил не только главных нацистских преступников, но и саму идеологию нацизма. Его решения никто не отменял. Тем не менее, сегодня все чаще мы видим попытки сделать героями тех, кто непосредственно участвовал в планомерном и целенаправленном убийстве миллионов людей. Оправдание нацизма и его преступлений, снос памятников воинам-освободителям – это попытки возродить политику превосходства одних народов и стран над другими. Именно поэтому так важно поднимать эту тему, рассказывать и показывать правду, в том числе и о Нюрнбергском процессе. Такое мнение выразил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Михаил Орда в интервью БЕЛТА. – Михаил Сергеевич, в первую очередь расскажите, почему эта тема важна для профс
Савет па стратэгічных праектах створаны пры Прэзідэнце Беларусі

Савет па стратэгічных праектах створаны пры Прэзідэнце Беларусі

Новости, Президент
У мэтах удасканалення дзейнасці па планаванні, распрацоўцы і рэалізацыі стратэгічных праектаў, укараненні ў вытворчасць вынікаў навуковай дзейнасці пры Прэзідэнце Беларусі створаны Савет па стратэгічных праектах. Адпаведны ўказ нумар 357 "Аб Савеце па стратэгічных праектах" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Забеспячэнне дзейнасці Савета ўскладаецца на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Узначаліць яго старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў. Асноўнымі задачамі Савета вызначаны каардынацыя работы па пошуку і адборы перспектыўных стратэгічных праектаў, а таксама іх суправаджэнне; аналіз актуальнасці, палітычнай і эканамічнай мэтазгоднасці, канкурэнтаздольнасці прапанаваных і рэалізуемых стратэгічных
Лукашэнка падпісаў указы аб назначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі

Лукашэнка падпісаў указы аб назначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада ўказы нумар 367 "Аб назначэнні выбараў дэпутатаў" і нумар 368 "Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Гэтымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання - 4 красавіка 2024 года. Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Аўтамабіль «Fiat» і матацыкл «Zid» сутыкнуліся ў Арабніках у суботу

Аўтамабіль «Fiat» і матацыкл «Zid» сутыкнуліся ў Арабніках у суботу

Новости, Происшествия
ДТЗ адбылося 18 лістапада каля 14.45 гадзін у вёсцы Арабнікі Пружанскага раёна. 61-гадовы жыхар Пружанскага раёна кіраваў аўтамабілем «Fiat» і рухаўся па вуліцы Пружанскай у в. Арабнікі. Насупраць дома 119, паводле папярэдняй інфармацыі, пры выкананні манеўру развароту не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з матацыклам «Zid», які рухаўся ў папутным кірунку, пад упраўленнем 35-гадовага жыхара горада Пружаны. У выніку ДТЗ матацыкліст з траўмамі шпіталізаваны. Праводзіцца праверка. ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама
Лукашэнка назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію

Лукашэнка назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію

Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні і назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію, паведамляе БЕЛТА. Аляксандр Чарвякоў, які працаваў на пасадзе міністра эканомікі, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Ігар Маршалаў, які займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Батсвана, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія назначаны Ігар Белы. Да гэтага часу ён працаваў начальнікам галоўн
Тры пакаленні — адно месца працы! Дынастыяй Карунасаў па-сапраўднаму ганарацца ў ААТ «Мурава»

Тры пакаленні — адно месца працы! Дынастыяй Карунасаў па-сапраўднаму ганарацца ў ААТ «Мурава»

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Кожная сям’я трывалая сваімі каранямі. І чым яны мацнейшыя, тым больш упэўнена стаяць на зямлі наступныя яе нашчадкі, новыя галінкі радаводу. Такое дрэва не парушыць вецер, не падмые вада, не высушыць сонца. У дадатак, узаемаадносіны ў сапраўднай сям’і пабудаваны на павазе, любові і наглядным прыкладзе таго, як трэба жыць сярод людзей і… працаваць. Працаваць шчыра, аддана, сумленна і… на адным месцы, не шукаючы цяплейшага месца і завоблачных грошай. І, тым самым, стварыць сапраўдную працоўную дынастыю, якой па праве ў нашым выпадку ганарыцца ААТ «Мурава». Родапачынальнікі працоўнай дынастыі Карунасаў Уладзімір Фёдаравіч і Вера Іванаўна. Даць новае жыццё — гэта адна справа, а вось выхаваць сапраўдных людзей — зусім іншае, куды больш важнае. Бо ад апошняга залежыць, як да тваіх дзяцей
Рэцэпты на Біс. Салата «Вітамінная» ад Ірыны Лукша

Рэцэпты на Біс. Салата «Вітамінная» ад Ірыны Лукша

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыцы біяхімічнай лабараторыі Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Ірыны Лявонцьеўны Лукша. ІНГРЭДЫЕНТЫ: капуста пекінская — 220 г,памідоры — 2 шт. (прыкладна 200 г),кукуруза кансерваваная — 150 г,сыр цвёрды — 70 г,яйкі — 2 шт.,смятана — 3 ст. лыжкі,гарчыца — 1 ч. лыжка,соль — на смак. ПРЫГАТАВАННЕ Капусту наразаем тонкімі палоскамі, памідоры —кубікамі. Сыр націраем на буйной тарцы. Яйкі адварваем укрутую, раздзяляем бялкі і жаўткі. Бялкі дробна наразаем. Усё гэта змешваем у салатніку разам з кукурузай, солім на смак. Для запраўкі жаўткі раскрышваем або націраем на дробнай тарцы. Дадаём гарчыцу і смятану. Запраўляем салату і яшчэ раз добра перамешваем. Смачна есці!
Ці захаваем мазаічныя аўтобусныя прыпынкі ў Пружанскім раёне?

Ці захаваем мазаічныя аўтобусныя прыпынкі ў Пружанскім раёне?

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Фотофакт
Мазаічныя пано сталі папулярнымі ў аздабленні аўтобусных прыпынкаў у так званы «брэжнеўскі» перыяд часу (1960—1980-я гады), калі актыўна развіваўся грамадскі транспарт. Вялікая колькасць аднолькавых прыпынкаў натхніла некага на ідэю цікава аформіць непрывабныя месцы чакання аўтобусаў. Наогул, лічыцца, што ідэю ўпрыгожвання прыпынкаў мазаікай «падгледзелі» ў аздабленні Маскоўскага метрапалітэна. І мастакі па крупінках, са смальты і пліткі стваралі ўнікальныя мазаікі, а гэта каласальная праца! Нагадаю, што мазаіка (ад лац. musivum — прысвечанае музам) — гэта малюнак, выкананы пры дапамозе кампаноўкі, набору і замацавання на паверхні рознакаляровых камянёў, смальты, керамічнай пліткі. Мазаічнымі пано ў савецкія часы часта афармлялі сцены сацыяльных устаноў: адукацыі, культуры, аховы зд