Суббота, 17 октября 2026

Месяц: Ноябрь 2023

Актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу

Актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия, Фотофакт
Захваральнасць на грып у Беларусі ў гэтым сезоне чакаецца вышэйшай за мінулагоднюю, пра гэта папярэджваюць нават на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя. Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Аляксандра Тарасенкі, уздым захваральнасці чакаецца ў студзені-лютым 2024 года. Такія прагнозы ён растлумачыў тым, што COVID-19 адышоў на другі план. Цяпер на першае месца цалкам можа выйсці цыркуляцыя штамаў грыпу H1N1 і H3N2. Цяпер у Беларусі актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. У першую чаргу прапануюць прышчапіцца грамадзянам, якія ўваходзяць у групу рызыкі. Як расказвае медсястра кабінета прафілактычных прышчэпак Пружанскай ЦРБ Дар‘я Харонжына, людзі разумеюць важнасць застрахаваць сябе ад хваробы. У дзень даводзіцца прымаць д
Пра змену эпох, брудныя гульні Захаду, новую сусветную вайну і з’яднанасць. Выступленне Лукашэнкі на саміце АДКБ

Пра змену эпох, брудныя гульні Захаду, новую сусветную вайну і з’яднанасць. Выступленне Лукашэнкі на саміце АДКБ

Актуально, Новости, Президент
ВЫСТУПЛЕННЕ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ НА СЕСІІ САВЕТА КАЛЕКТЫЎНАЙ БЯСПЕКІ АДКБ У ВУЗКІМ СКЛАДЗЕ Перш за ўсё хачу падзякаваць усім вам за выступленні. Шчырыя, адкрытыя прагучалі ацэнкі сітуацыі ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Дазвольце падзяліцца сваім бачаннем таго, што адбываецца. Пра нацыянальныя і калектыўныя інтарэсы Безумоўна, кожны з нас глядзіць на свет праз прызму нацыянальных інтарэсаў. Гэта, зразумела, апраўдана. Мы, кіраўнікі дзяржаў, нясём адказнасць за свае народы і адказваем перад імі за іх будучыню і бяспеку. У той жа час баланс захавання нацыянальных і калектыўных інтарэсаў усімі дзяржавамі - членамі АДКБ гарантуе стабільнасць і бяспеку рэгіёна ў цэлым. Гэта дыялектыка. Пры тым, што ў кожнага з нас ёсць свая зона адказнасці ў рамках арганізацыі,
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі сам-насам

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі сам-насам

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паразмаўлялі сам-насам на палях саміту АДКБ у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Спачатку агульны і актуальны парадак дня абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці, затым прадоўжылі размову аб справах у аўтамабілі. Дарэчы, для сумеснай паездкі лідары выбралі расійскі аўтамабіль "Аўрус". Аляксандр Лукашэнка праводзіў расійскага калегу ў аэрапорце. БЕЛТА
Единый день безопасности дорожного движения пройдёт в Пружанском районе 24 ноября

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт в Пружанском районе 24 ноября

Новости
«Меняй свой стиль на зимний!» – под таким названием 24 ноября 2023 года Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный теме подготовки машин к эксплуатации зимой. Эксплуатация автомобиля зимой гораздо сложнее, чем летом. Технике приходиться работать в сложных, а порой экстремальных условиях. Для того, чтобы автомобиль проще перенес зимний период, имел уверенную устойчивость на дороге и не доставлял водителю неприятностей, следует выполнить одно важное действие – своевременно сменить шины. Кто водит машину, тот знает, что безопасность на дороге на 70% зависит от резины, и с наступлением переходного сезона – переобуться надо обязательно! Основной вопрос, возникающий у многих автолюбителей, когда следует менять шины. На него есть сразу два отв
Лукашэнка: АДКБ застаецца неад’емным элементам бяспекі Еўразійскага рэгіёна

Лукашэнка: АДКБ застаецца неад’емным элементам бяспекі Еўразійскага рэгіёна

Актуально, Новости, Президент
АДКБ застаецца неад'емным элементам забеспячэння бяспекі Еўразійскага рэгіёна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цяперашняе пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ фактычна завяршае беларускае старшынства ў арганізацыі. Фармальна Беларусь перадасць функцыі старшыні казахстанскім сябрам 31 снежня 2023 года. "Імклівым у плане развіцця геапалітычнай абстаноўкі быў год. Адпаведна, і графік нашай работы быў напружаным. Пачынаючы з вясны Беларусь практычна штомесяц прымала мерапрыемствы па лініі АДКБ: Савет Парламенцкай Асамблеі, затым міжсесіённыя пасяджэнні статутных органаў на міністэрскім узроўні, каардынацыйныя сустрэчы кіраўніцтва профільных дзяржаўных органаў дзяржаў
Выратавальнікі ў рамках акцыі «Не спальвай сваё жыццё!» наведалі разам з аўталаўкай вёскі раёна

Выратавальнікі ў рамках акцыі «Не спальвай сваё жыццё!» наведалі разам з аўталаўкай вёскі раёна

Актуально, Вёсачка родная мая, Новости, Профессия
Як засцерагчыся ад пажараў? Гэта выдатна ведаюць работнікі МНС, якія з мэтай навучання людзей і папярэджання вогненных здарэнняў зараз праводзяць рэспубліканскую акцыю «Не спальвай сваё жыццё!». З пачатку бягучага года ў Пружанскім раёне здарылася 32 пажары, у якіх загінулі тры чалавекі. Адной з прычын трагічных выпадкаў выступае курэнне ў ложку ў нецвярозым стане. Каб знайсці кантакт з гэтай катэгорыяй грамадзян, работнікі МНС распрацавалі такую меру ўздзеяння, як нанясенне папераджальнай інфармацыі на спіртныя напоі. З такой задумкай днямі пажарныя інспектары наведалі сеткавыя магазіны райцэнтра, дзе на алкагольнай прадукцыі размясцілі яркія напамінкі пра небяспеку курэння ў ложку ў нецвярозым стане. У дадатак выратавальнікі наведалі вёскі Семянча-1 і Семянча-2 разам з аўталаў
З перамогай са Слоніма вярнуліся пружанскія футбалісты

З перамогай са Слоніма вярнуліся пружанскія футбалісты

Актуально, Новости, Спорт
Футбольная каманда СДЮШАР г. Пружаны прымала ўдзел у турніры па футболе «Слонім кап» сярод юнакоў 2009 г.н. і маладзей. У спаборніцтвах таксама ўдзельнічалі каманды з Гродна і Гродзенскай вобласці. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Нашы хлопцы згулялі адну гульню ў нічыю і выйгралі ўсе астатнія матчы. Рашаючай была апошняя гульня, дзе нашы футбалісты змагаліся з камандай «Хімік» з Гродна і здолелі перамагчы. Такім чынам, пружанская каманда заняла першае месца і вярнулася дадому з перамогай. Каманду рыхтавалі трэнеры Алена Адамчук і Уладзіслаў Сарачынскі. Валерыя Адамчук, студэнтка факультэта журналистыкі БДУ

Конны культыватар, тры бараны, металічныя козлы для распілоўкі дроў: двух жыхароў Пружан чакае да 4 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж

Новости, Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў. Фінансавае становішча можна паправіць па-рознаму. Нехта шукае больш прыбытковую работу, другі — падзаробак да асноўнай працоўнай дзейнасці, трэці адкрывае сваю справу. А двое непрацуючых жыхароў Пружан пайшлі іншым шляхам: са двара дома ў райцэнтры яны ўкралі конны культыватар, тры бараны, металічныя козлы для распілоўкі дроў. Сваімі злачыннымі дзеяннямі злодзеі прычынілі ўладальніку маёмасці матэрыяльны ўрон на суму звыш 300 рублёў. Цяпер злачынцаў можа чакаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Патрыятычнае мерапрыемства «Ліст аб Беларусі» правялі ў пружанскім дзіцячым садку № 5

Патрыятычнае мерапрыемства «Ліст аб Беларусі» правялі ў пружанскім дзіцячым садку № 5

Актуально, Год мира и созидания, Новости
У дзіцячым садку № 5 адбылося патрыятычнае мерапрыемства пад назвай «Ліст аб Беларусі». Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне ўяўлення дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, замацаванні ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі, на развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, выхаванне пачуцця гонару за нашу краіну, культуру талерантнасці. Пасля заканчэння мерапрыемства нам удалося пагаварыць з 4-ма цудоўнымі дзяўчынкамі, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі. Сафія Геч: — Мерапрыемства мне вельмі спадабалася. Мы прыгожа танцавалі, спявалі песні і адгадвалі загадкі. Нам удалося пазнаёміцца з беларускім арнаментам. Таксама на нашым мерапрыемстве была памочнік пракурора, якая расказала нам аб
Михаил Орда: «Мир опять рискует подойти к опасной черте»

Михаил Орда: «Мир опять рискует подойти к опасной черте»

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости
Снос памятников воинам-освободителям, разрешение и даже поддержка неонацистских формирований, героизация тех, кто прислуживал гитлеровцам, оправдание нацистских преступников – все это, к сожалению, мы наблюдаем сегодня во многих странах, подчеркнул председатель Федерации профсоюзов Михаил Орда на открытии научно-практической конференции, которая в эти дни проходит на полях международного форума «Нюрнбергский процесс и современное международное право» в университете «МИТСО». Масштабное мероприятие организовано под эгидой ФПБ. Его партнерами выступают Генеральная прокуратура Республики Беларусь, Институт истории Национальной академии наук и Национальный центр правовой информации. Участники из Беларуси, России, Казахстана, Кыргызстана, Узбекистана, Таджикистана, Сербии, Италии, Испани
Лукашэнка правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым

Лукашэнка правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнікі дзяржаў паразмаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы ў фармаце "без гальштукаў". Размова праходзіла за зачыненымі дзвярыма, але вядома, што сярод закранутых тэм былі маючы адбыцца саміт АДКБ, а таксама некаторыя аспекты ў развіцці двухбаковых адносін. Як паведамлялася БЕЛТА, у час сустрэчы ў канцы кастрычніка з паслом Кыргызстана Аляксандр Лукашэнка даручыў МЗС Беларусі распрацаваць краінавы план развіцця ўзаемаадносін з гэтай краінай. Беларусь гатова не толькі значна пашырыць наменклатуру пастаўляемых тавараў, абсталявання і тэхнікі, але таксама дзяліцца напрацаваным вопытам у розных галінах, дапамагчы з падрыхтоўкай кадраў
Лукашэнка на сустрэчы з Рахмонам заявіў аб гатоўнасці нарошчваць тавараабарот і падтрымаў адкрыццё магутнага гандлёвага цэнтра

Лукашэнка на сустрэчы з Рахмонам заявіў аб гатоўнасці нарошчваць тавараабарот і падтрымаў адкрыццё магутнага гандлёвага цэнтра

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам заявіў аб гатоўнасці нарошчваць тавараабарот і падтрымаў адкрыццё магутнага гандлёвага цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сустракаем вас як сябра. Вы вельмі блізкі беларускаму народу, вас вельмі добра ведаюць. Вас паважаюць за вашу адкрытасць, прастату, душэўнасць, як і ўвесь таджыкскі народ", - сказаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў развіццё эканомікі Таджыкістана, нягледзячы на складаную абстаноўку вакол краіны. "Ведаю, што ва ўсіх у нас сёння абстаноўка не простая. У вас заўсёды яна была няпростая. Вас там з поўдня падаграваюць пастаянна. Ведаю, што няпроста. Але я заўсёды дзіўлюся таму, як вам удаецца ў гэтай сітуацыі трымаць эканоміку. Я вельмі рады, што вы паступо
У Беларусі ўдакладнены асобныя паказчыкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду

У Беларусі ўдакладнены асобныя паказчыкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду

Актуально, Новости, Президент
 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указ нумар 369 "Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. З улікам чаканай у бягучым годзе дынамікі фонду заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі за 9 месяцаў 2023 года даходы бюджэту фонду змяншаюцца на Br240 947 тыс., расходы - на Br618 203,4 тыс. У сувязі з карэкціроўкай даходнай і расходнай частак фонду прафіцыт бюджэту фонду павялічваецца на Br377 256,4 тыс. БЕЛТА
Перепутал… В Пружанском районе мужчина употребил дезинфицирующий раствор

Перепутал… В Пружанском районе мужчина употребил дезинфицирующий раствор

Новости, Происшествия
В органы внутренних дел из учреждения здравоохранения поступило сообщение о госпитализации жителя Пружанского района, 1965 года рождения с признаками ожога полости рта. Как установлено сотрудниками милиции, мужчина, находясь дома, решил употребить энергетический напиток. Взяв бутылку с энергетиком, он частично выпил ее содержимое. Спустя несколько секунд мужчина почувствовал жжение в области горла и грудной клетки и вызвал бригаду скорой медицинской помощи. Для исследования вещества, находившегося в бутылке, назначена химическая экспертиза. Судебные эксперты управления ГКСЭ по Брестской области обнаружили в жидкости химические вещества, используемые в моющих и дезинфицирующих средствах. Как оказалось, супруга пострадавшего перелила дезинфицирующий раствор в бутылку от энергет
Вялікі экран у цэнтры Пружан — выдатны варыянт для размяшчэння вашай рэкламы!

Вялікі экран у цэнтры Пружан — выдатны варыянт для размяшчэння вашай рэкламы!

Актуально, Новости, Подписка, Реклама, Фотофакт
Як заўважылі пружанцы і госці нашага горада, у цэнтры Пружан, насупраць галоўнай сцэны горада з’явіўся вялізны светладыёдны экран. На ім дэманструюцца розныя ролікі сацыяльнага напрамку, сустракаюцца сюжэты і пра наш горад і раён. На вялікім экране ёсць магчымасць размясціць рэкламу вашага прадпрыемства, арганізацыі, установы, прыватнага бізнесу. Кошт рэкламы вас прыемна здзівіць. Для тых, хто зацікавіўся гэтай інфармацыяй, прапануем тэлефанаваць у рэдакцыю газеты «Раённыя будні» па нумарах: 4-03-60 і 4-02-80. Ваша рэклама — на вялікім экране!