Дынастыю педагогаў з Пружанскага раёна ўшаноўвалі на святочным мерапрыемстве ў Брэсце
На мінулым тыдні ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбылося сапраўднае свята для педагогаў рэгіёна. Дакладней, для прадстаўнікоў педагагічных дынастый, якія выхоўвалі і навучалі ў агульнай складанасці не адзін дзясятак і нават не адну сотню гадоў.
Напрыклад, агульны педагагічны стаж дынастыі Вышынскіх з Кобрынскага раёна, прадстаўнікі якой падымаліся на сцэну, як аказалася, складае ажно 658 гадоў!
Але нямала прадаўжальнікаў справы сваіх дзядоў і бацькоў-педагогаў і на Пружаншчыне. Адна з такіх — дынастыя Шурко — Пілюцік — Саўчук — Марчук. На сёння яна налічвае чатыры пакаленні, а агульны педстаж усіх яе прадстаўнікоў — 164 гады. Пачынальнік — Андрэй Усцінавіч Шурко, які ў 1926 годзе закончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля працаваў у Пружанскай і Роўбіцка


